-->
  1. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  2. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  3. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  4. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  5. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  6. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  7. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  8. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  9. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  10. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  11. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  12. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  13. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  14. Как российским СМИ приказано освещать переговоры в Стамбуле и почему туда отправили переговорщиков 2022 года — мнение экспертов
Читать по-русски


Вытворца папулярнай маркі дзіцячага харчавання «Ложки в ладошке» — кампанія «ЛВЛ Эволюшн» — канчаткова збанкрутаваў. Адпаведнае рашэнне апублікаванае ў адзіным дзяржрэестры звестак пра банкруцтва. Пакуль прадукцыя гэтай кампаніі прадаецца ў крамах.

Фото: instagram.com/vladoshke
Фота ілюстрацыйнае. Фота: instagram.com/vladoshke

Пазычанасць кампаніі перад крэдыторамі складае больш за 82 млн рублёў. З іх больш за 50 млн — гэта доўг па крэдытах «Белаграпрамбанка». Пры гэтым кошт маёмасці фірмы ацэньваецца ў 63,6 млн рублёў.

З кастрычніка мінулага года «ЛВЛ Эволюшн» спрабаваў прыняць меры, каб пазбегнуць банкруцтва. Але беспаспяхова. У выніку з сакавіка гэтага года прадпрыемства перастала выпускаць сваю прадукцыю. У кампаніі працуе 36 чалавек, вынікае з судовых дакументаў.

У лютым 2024-га фірма папярэдзіла крыптабіржу Finstore.by пра блізкае банкруцтва. З дапамогай гэтай платформы вытворца дзіцячага харчавання знайшоў пакупнікоў токенаў.

«ЛВЛ Эволюшн» — беларускі вытворца дзіцячага харчавання. Яго завод быў уведзены ў эксплуатацыю ў лістападзе 2020 года і выпускаў гатовую прадукцыю, у тым ліку пад уласным брэндам «Ложка в ладошке».

У кастрычніку мінулага года Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі ТАА «ЛВЛ Эволюшн». Але ўжо ў пачатку лістапада яны былі знятыя.

Чытайце таксама