Опубликовано 31 кастрычнiка 2024 у 14.59
Адрес в интернете: https://zerkalo-by-read.store/news/life/82177.html    

Паведамляецца пра масавыя праверкі і затрыманні ў Смаргоні, Ваўкавыску. Вядома пра выпадкі ў Мінску і Гомелі

Праваабаронцы паведамілі пра масавыя ператрусы і затрыманні ў двух райцэнтрах Беларусі. Паводле «Нашай Нівы», затрыманні прайшлі ў сталіцы і Гомелі.

Фото из архива zerkalo.io
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота з архіва «Люстэрка»

«Нам паступае інфармацыя, што ў Смаргоні і Ваўкавыску масавыя ператрусы і затрыманні. Правяраюць інфармацыю на мабільных тэлефонах і геалакацыю тэлефонаў у 2020 годзе (імаверна, глядзяць у сваіх базах архіўныя звесткі пра рухі на аснове вышак сотавай сувязі). Калі кагосьці не было на працоўным месцы, яшчэ і выклікаюць у аддзяленне», — паведаміў тэлеграм-канал «Суды, задержания. Гродно и область».

Аўтары раяць засцерагчы сябе — праверыць падпіскі ва ўсіх сацсетках, асаблівую ўвагу надаўшы Instagram.

«Наша Ніва» паведаміла, што ёсць інфармацыя пра затрыманні ў Мінску і Гомелі.

Ігнат Пекарэвіч / «Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO