Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Гэта дакладна быў Андрэй». «Люстэрку» паведамілі, што экс-мужа зніклай спікеркі КР і дзвюх яе дачок бачылі ў Нясвіжы, — паспрабавалі праверыць
  2. «Працаваць праз Zoom і іншыя „небеларускія“ рэсурсы будзе нельга». Чыноўнікі ўзяліся за яшчэ адну катэгорыю работнікаў — падрабязнасці
  3. Атруту запырсквалі ў раты немаўлятам з дапамогай шпрыца. Расказваем пра адно з самых страшных масавых самагубстваў ХХ стагоддзя
  4. Эксперты пояснили, что стоит за требованием Путина о создании в Украине «временного правительства» под эгидой ООН
  5. Трамп разозлился на Путина и угрожает ему санкциями на российскую нефть
  6. У Літве дасталі з балота машыну, адкуль зніклі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў
  7. Доллар лихорадит от Дональда Трампа: каких курсов ждать в начале апреля? Прогноз по валютам
  8. Не только Бондарева. В ИВС за «экстремизм» оказался еще один сторонник Лукашенко
  9. Мобильные операторы вводят изменения и предупреждают, что нужно совершить одно действие — иначе автоматически подключится новая услуга
  10. Секреты партнерства: большое расследование New York Times раскрыло истинный масштаб американской помощи Украине
  11. Лукашэнка прызначыў Караева кіраваць Гродзеншчынай
Читать по-русски


/

Беларускія сілавікі зламалі рэбры і пазваночнік коміку Арцемію Астаніну падчас затрымання на мяжы, паведаміў ягоны адвакат у судзе на абранні меры стрымання, піша Mash.

Российский комик Артемий Останин в суде, 19 марта 2025 года. Фото: t.me/moscowcourts
Расійскі комік Арцемій Астанін у судзе, 19 сакавіка 2025 года. Фота: t.me/moscowcourts

Са словаў адваката, на фоне траўмаў у Астаніна пачаліся праблемы з лёгкімі.

СК прасіў арыштаваць Арцемія на два месяцы, а пракуратура была супраць адпраўкі ў СІЗА. Суд у выніку прызначыў два месяцы зняволення пад вартай.

Нагадаем, ГУБАЗіК затрымаў артыста 17 сакавіка на беларуска-расійскай мяжы. Пасля таго як на яго завялі крымінальную справу паводле артыкула пра распальванне нянавісці, варожасць і прыніжэнне чалавечай годнасці (арт. 282 КК РФ), ён паспрабаваў з’ехаць з РФ.

Артемий Останин после задержания. Фото: ГУБОПиК
Арцемій Астанін пасля затрымання. Фота: ГУБАЗіК

Першапачаткова беларускія сілавікі выклалі фота Астаніна з дрэдамі, а пазней — ужо без іх і з мясасечкай на шыі. Так яго і перадалі расійскаму боку. Mash пазней пісаў, што Астанін «згаліў бараду і састрыг валасы» ў надзеі, што яго не пазнаюць, «але на беларускай мяжы яго ўсё роўна пазналі мясцовыя сілавікі і затрымалі».

Артемий Останин при передаче российской стороне. Фото: телеграм-канал силовиков
Арцемій Астанін падчас перадачы расійскаму боку. Фота: тэлеграм-канал сілавікоў

Крымінальную справу на коміка завялі пасля выступу 15 сакавіка ў Маскве. Як сцвярджае Следчы камітэт РФ, артыст падчас выступу агучваў «варожыя каментары на адрас асобаў, якія атрымалі калецтвы і страцілі працаздольнасць».

На коміка напісалі данос актывісты арганізацыі «Зов народа». Яны звярнулі ўвагу на жарт Астаніна пра бязногага чалавека, які жабраваў у маскоўскім метро, і дапусцілі, што ногі той страціў на вайне ва Украіне.

У жарце хвіліннай даўжыні Астанін казаў, што да яго ў метро «подкралась е**чая культяпковозка». Ён пра сітуацыю, калі «скейтар без ног» урэзаўся ў коміка. Астанін казаў, што «чувак-дол***б на мине подорвался, решил угла в метро дать, а я хамло при этом».

Таксама ён жартаваў пра тое, што ў адным з рэгіёнаў партыя «Адзіная Расія» дарыла мясасечкі маці, сыны якіх загінулі на вайне з Украінай.

Комік у размове з «Осторожно, новости» удакладняў, што гаворка ішла не пра ўдзельніка «спецыяльнай ваеннай аперацыі», а пра «жабрака ў метро, які катаецца без ног на скейце ўжо гадоў як 20».

Пазней у роліку СК ён прынёс прабачэнні за свой выступ і сказаў, што не хацеў кагосьці пакрыўдзіць:

— Не было мэты абразіць кагосьці, закрануць чыесьці пачуцці, пагражаць гвалтам, тым больш заклікаць да варожасці да нейкай сацыяльнай групы. Я прыношу свае шчырыя чалавечыя прабачэнні.