Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  2. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  3. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  4. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  5. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  8. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
Читать по-русски


«Пясочніца»: сэты ў трох пунктах

Як і ў той раз, пачынаем свой агляд з гэтай пляцоўкі. І тут мы знайшлі адразу тры пункты, дзе можна пакаштаваць сэты. Самы танны абыдзецца ў 11,90 руб., самый дарагі — у 18 руб. Але давайце падрабязней.

«Шалёны кныр»

«Шалёны сэт» у памеры L — гэта кілбаска з агню, бульба фры, капуста, кетчуп і гарчыца. За яго выходзіць 12 руб. (300 г). І тут жа ёсць «Шалёны сэт» у памеры ХL: усё тое ж самае, але з дзвюма кілбаскамі. Яго кошт — 18 руб. за 400 г.

Burger Bro

  • Сэт 1: бургер (с курынай катлетай), бульба фры і кетчуп — 14 руб. за 450 г (калі ў вас ёсць картка «Альфа-банка», то сэт абыдзецца ў 12 руб.).

  • Сэт 2: бургер (катлета з ялавічыны), бульба фры і кетчуп — 14 руб. за 400 г (альбо 12 руб. з карткай «Альфа-банка»).

  • Сэт 3: бургер (з катлетай з ялавічыны) і напітак на выбар (0,5 л) — 11,90 руб. за 270 г.

Salty Dog

  • Сэт з «Гавайскім» хот-догам (ананас, хрусткая чырвоная цыбуля, вострыя халапеньё, соусы сальса и барбекю) и класічным хот-догам (марынаваныя агуркі, карамелізаваная цыбуля, кетчуп і гарчыца) — 14 руб. за 425 г (альбо 12 руб. з карткай).

  • Сэт «Арызонскі» хот-дог і напітак на выбар (0,5 л) — 11,90 руб. за 190 г.

Фото: Citydog.io
Фото: Citydog.io

«Лучшая улица»: чым можна перакусіць каля парка Чалюскінцаў

На гэтай пляцоўцы больш любяць сэты з хот-догамі. Ёсць шмат цікавых варыянтаў, давайце глядзець.

Bulba Frites

  • Бульба па-бельгійску + класічны хот-дог (кілбаска з індыка, кетчуп і гарчыца) — 19 руб. за 390 г.

  • Бульба па-бельгійску + мексіканскі хот-дог (кілбаска з індыка, салёны агурок, халапеньё, соус сальса) — 21 руб. за 410 г.

  • Бульба па-бельгійску + амерыканскі хот-дог (кілбаска з індыка, салёны агурок, цёрты сыр, кетчуп і гарчыца) — 22 руб. за 420 г.

  • Бульба па-бельгійску + дацкі хот-дог (кілбаска з індыка, салёны агурок, пасыпка з цыбулі, кетчуп і гарчыца) — 22 руб. за 430 г.

  • Бульба па-бельгійску + хот-чыкен (кавалкі курыцы BBQ, салёны агурок, пасыпка з цыбулі, соус сальса) — 21 руб. за 430 г.

  • Бульба па-бельгійску + тэхаскі хот-дог (BBQ, салёны агурок, пасыпка з цыбулі, соус барбекю) — 22 руб. за 430 г.

«Шалёны кныр»

«Шалёны сэт» у памеры L (кілбаска з агню, бульба фры, капуста, кетчуп і гарчыца) — 12 руб. (300 г) і «Шалёны сэт» у памеры ХL (з дзвюма кілбаскамі) — 18 руб. за 400 г.

Але калі вы на баку бургераў, то тут і для вас ёсць комба: «Шалёны бургер» (з мармуровай ялавічынай) і фры. Каштуе 25 руб. за 550 г.

Фото: Citydog.io
Фото: Citydog.io

«Лідбір Двор»: комба хот-дог + халодныя напіткі

Тут на сэты выбар не такі вялікі, як на папярэдніх пляцоўках, але ў адным месцы мы знайшлі менавіта тое, што шукалі: у пункце «На віна!» сэт з хот-догам і «Лідскім» каштуе 10 руб., а сэт з хот-догам і чырвонай сангрыяй — 15 руб.