Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  2. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  3. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  4. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  5. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  6. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  7. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  8. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  9. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  10. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  11. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  12. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  13. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  14. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  15. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
Читать по-русски


У акаўнце Белтэлерадыёкампаніі ў Instagram з’явілася паведамленне пра тое, што ў «Калыханкі» цяпер новая вядучая — Марыя Васілевіч, заўважыла "Наша Ніва".

Цяпер дапамагаць бацькам укладваць дзяцей спаць будзе пераможца конкурсу «Міс Беларусь 2018».

Дарэчы, гэта не першы яе досвед працы на тэлебачанні. Нагадаем, што Васілевіч да працы ў парламенце была вядучай праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!».

Яшчэ гэтай вясной Марыя распавядала, што не ведае, дзе ж будзе працаваць пасля таго, як вызваліла дэпутацкае крэсла: «Я пакуль не магу сказаць, дзе выкарыстаю свае веды і вопыт, таму што пакуль вызначаюся. Але, безумоўна, хочацца знайсці тую сферу, дзе я змагу ўнесці вялікі ўклад, каб яшчэ паляпшаць тыя сферы, якімі я раней займалася».

Разам з гэтым Васілевіч тады адзначала, што ў яе ёсць прапановы з тэлебачання, якія яна «вельмі актыўна разглядае, таму што гэтая творчая кухня пакідае самыя прыемныя ўражанні. Тут ёсць свая лёгкасць і рызыка».

Атрымліваецца, што ў выніку прыгажуня вырашыла паспрабаваць стаць новым Маляванычам.

Неабходна адзначыць, што героі «Калыханкі» бяруць удзел і ў прапагандысцкіх мерапрыемствах. Напрыклад, акцёр Уладзімір Варанкоў, які лялькаводзіць медзведзянём Топай, разам з сёстрамі Груздзевымі ездзіць на так званыя дыялогавыя пляцоўкі «Разам з мастацтвам». Падчас такіх сустрэч артысты расказваюць простым людзям у невялікіх гарадах пра тое, як добра жыць у Беларусі.