Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  2. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  3. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  4. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  5. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  6. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  7. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  8. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  9. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  10. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  11. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  12. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  13. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  14. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  15. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  16. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
Читать по-русски


Псіхолагі з Універсітэта Эдыт Коўэн (Аўстралія) падзяліліся вынікамі сваіх эксперыментаў. Ім удалося высветліць, што калі мужчына, гледзячы на жанчын, часцей кідае позірк на цела, чым на твар, то ён таксама верыць у сэксісцкія стэрэатыпы. Патэнцыйна гэта можа сведчыць і пра схільнасць да гвалту ў адносінах, піша Naked Science са спасылкай на акадэмічны часопіс Archives of Sexual Behaviour.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: freepik.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com

Кіраўніком даследавання стаў псіхолаг Рос Холет — ён працягнуў тэму, якую ўжо вывучаў раней.

У прыватнасці, навуковец выявіў, што калі ў гетэрасэксуальнага мужчыны ёсць звычка разглядаць жаночыя целы, то гэта карэлюе з небяспечнымі ўяўленнямі пра сэксуалізаваны гвалт. Такія мужчыны, як высветліла каманда Холета, таксама часцей схільныя да сэксуальнай аб’ектывацыі жанчын і абвінавачання ахвяраў гвалту.

Новая серыя эксперыментаў мела даказаць ці абвергнуць практычную прыдатнасць апытальніка, які б выяўляў схільнасць да разглядання жаночых целаў. На думку навукоўцаў, гэта можа дапамагчы ў выяўленні адхіленняў у сэксуальных устаноўках і афектыўных станаў.

У эксперыментах удзельнічала 110 гетэрасэксуальных мужчын ад 18 да 62 гадоў, большасць з іх — белыя. Усе яны прайшлі серыю тэстаў. Яны ацэньвалі звычку глядзець на целы жанчын, ступень сэксуальнага ўзбуджэння пры гэтым, асацыяцыі паміж сэксам і агрэсіяй, ступень схільнасці да гвалту і не толькі.

Пасля аналізу атрыманых звестак каманда Холета знайшла залежнасць паміж звычкай разглядаць целы жанчын і маркерамі схільнасці да сэксуалізаванага гвалту. Выявілася, што тыя, хто акцэнтуе ўвагу на жаночым целе, таксама згодныя з міфамі, апраўдваюць згвалтаванне, дамагаліся да жанчын, асацыявалі эротыку з агрэсіяй і не асабліва перажывалі, калі бачылі раздзетых жанчын з цялеснымі пашкоджаннямі (напрыклад, ранкамі).

Рос Холет падкрэсліў, што даследаваць гэтую тэму вельмі важна, каб глыбей зразумець ўстаноўкі і дзеянні, якія папярэднічаюць ці спадарожнічаюць сэксуалізаванаму гвалту. Каманда навукоўцаў верыць, што аднойчы гэта дапаможа прагназаваць і спыняць такія злачынствы, і збіраецца працягнуць працу.

Чытайце таксама