Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  2. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  3. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  7. Беларусские подростки показали средние пальцы во время салюта. Их уже задержали
  8. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  9. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  10. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  11. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  12. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  13. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
Читать по-русски


/

Амерыканскія навукоўцы парэкамендавалі адмовіцца ад паўторнага выкарыстання аднаразовага пластыку, з якога робяць, напрыклад, бутэлькі для вады і кантэйнеры для ежы на вынас. Пра гэта паведамляе The Washington Post. Увагу на публікацыю звярнуў «Холод».

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: «Зеркало»
Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: «Люстэрка»

Паводле даследчыцы забруджвання пластыкам і дырэктаркі праекта NePTWNE ва ўніверсітэце Ганан Шэры Мэйсан, у апошняе дзесяцігоддзе навукоўцы знаходзяць пластык «практычна ва ўсіх відах прадуктаў харчавання, якія толькі можна ўявіць».

«Патэнцыйнае ўздзеянне на здароўе чалавека, звязанае з паўторным выкарыстаннем пластыку, незалежна ад таго, ідзе гаворка пра напоі ці прадукты харчавання, вельмі вялікае», — адзначае Мэйсан. Паводле яе словаў, найбольшай рызыцы падвяргаюцца дзеці і людзі рэпрадуктыўнага ўзросту.

Менеджарка па навуцы і палітыцы ў праваабарончай арганізацыі Toxic-Free Future Меган Лю таксама лічыць, што «скарачэнне паўторнага выкарыстання пластыку — гэта найлепшы з магчымых падыходаў».

The Washington Post піша, што аднаразовы пластык вылучае хімікаты і мікрапластык у навакольнае асяроддзе.

«Мне падабаецца параўноўваць гэта з тым, як нашая скура пастаянна вылушчвае клеткі», — адзначыла Мэйсан. Так, часцінкі пластыкавай бутэлькі трапляюць у ваду, а часцінкі пластыкавага кантэйнера — у ежу. Пры гэтым Мэйсан падкрэслівае, што ў пластыку выявілі каля 16 000 хімічных рэчываў, больш за 4200 з якіх лічацца «вельмі небяспечнымі».

Навукоўцы дадалі, што падчас награвання пластыку, напрыклад, у мікрахвалёўцы ці ад гарачай ежы, імавернасць трапляння яго часцінак у ежу павялічваецца. Гэта адбываецца праз павелічэнне хуткасці руху малекул пасля павышэння тэмпературы.

Паводле прэзідэнткі Beyond Plastics Джудыт Энк, награванне шматразовага пластыку, напрыклад, трывалых пластыкавых бутэлек для вады, дзіцячых бутэлечак і пластыкавых кантэйнераў для захоўвання, таксама небяспечнае.

Меган Лю адзначыла, што чорны пластык асабліва небяспечны. Яе даследаванне паказала, што чорны пластык у латках для сушы, кухонныі начынні і іншых прадметах змяшчае высокія ўзроўні антыпірэнаў — таксічных хімікатаў, якія могуць выклікаць гарманальныя парушэнні і праблемы з рэпрадуктыўным здароўем, а таксама павысіць рызыку ўзнікнення раку.

Навукоўцы парэкамендавалі выкарыстоўваць шкляныя і металічныя бутэлькі і кантэйнеры замест пластыкавых. На іх думку, ідэальны варыянт — цалкам адмовіцца ад выкарыстання пластыкавага посуду.