Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  2. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  3. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  4. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  5. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  6. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  7. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  8. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  9. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  10. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


Вярхоўная Рада Украіны 16 лістапада прагаласавала за спыненне дзеяння пагаднення з Беларуссю аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання. За скасаванне дамовы, якая дзейнічала з 1994 года, выступілі 304 дэпутаты, паведаміў першы намеснік падатковага камітэта Вярхоўнай Рады Яраслаў Жалязняк.

Будынак Вярхоўнай Рады. Фота: Вікіпедыя

У тлумачальнай запісцы Вярхоўнай Рады гаворыцца, што гэта зроблена для «паскарэння тэмпаў дэактывацыі эканамічных і фінансавых сувязяў з краінай-агрэсарам і яе саюзнікамі».

Пасля спынення дзеяння пагаднення да ўсіх даходаў рэзідэнтаў Беларусі на тэрыторыі Украіны будзе прымяняцца агульная, а не льготная стаўка. Для ўсіх даходаў беларускіх кампаній і фізічных асобаў, якія яны атрымліваюць ва Украіне, яна складзе 15% замест раней прадугледжаных пагадненнем 10%.

У сваю чаргу рэзідэнты Украіны, якія і далей будуць працаваць у нашай краіне, будуць плаціць падаткі і ва ўкраінскі, і ў беларускі бюджэт.

Акрамя таго, Украіна вызваляецца ад абавязання што да абмену інфармацыяй па падатковых пытаннях з беларускімі органамі.

Закон павінен уступіць у сілу на наступны дзень пасля яго апублікавання.