Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  2. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  3. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  4. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  5. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  6. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  7. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  8. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  9. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  10. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  11. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  12. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  13. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  14. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  15. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  16. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
Читать по-русски


Беларуская эканоміка пачала актыўней страчваць работнікаў. За 11 месяцаў мінулага года — са студзеня па лістапад — кампаніі звольнілі на 66,5 тысячы чалавек больш, чым нанялі. Актыўней за ўсё меншае колькасць айцішнікаў — адных з самых высокааплатных спецыялістаў.

Беларуская эканоміка працягвае страчваць эканамічна актыўных людзей

Летась, за выключэннем верасня (а за снежань яшчэ няма статыстыкі), наймальнікі актыўней звальнялі людзей, чым бралі на працу. За 11 месяцаў за кошт гэтага эканоміка страціла 66,5 тысячы работнікаў. Гэта больш, чым за той жа перыяд 2021 года (64,6 тысячы).

Тэмпы змяншэння работнікаў набліжаюцца да перыяду рэцэсіі 2015−2016 гадоў.

У кастрычніку мінулага года ў эканоміцы былі занятыя 4,196 млн чалавек. Гэта на 1,9% менш, чым у кастрычніку 2021-га. Такім чынам, страты эканамічна актыўнага насельніцтва краіны набліжаюцца да дзесяцігадовага рэкорду: вышэйшы ён быў толькі паводле звестак на кастрычнік 2012-га (2%) і 2016-га (2,2%).

За год эканоміка страціла больш за 68 тысяч занятых.

Самая перспектыўная галіна пазбаўляецца працоўнай сілы

Сярод галін абсалютным лідарам па страце работнікаў стала галіна IT. Калі ў 2020-м і 2021 гадах у ёй галіне больш наймалі людзей, чым звальнялі, то летась карціна кардынальна змянілася: за 11 месяцаў звольнілі больш работнікаў, чым у суме за два папярэднія гады.

Хваля звальненняў у IT-кампаніях пачалася ў сакавіку 2022-га, то-бок адразу пасля пачатку вайны, і працягнулася да канца года. У выніку колькасць звольненых супрацоўнікаў больш чым у два разы перасягнула колькасць нанятых: 27,8 тысячы супраць 12,4. Шмат у чым гэта звязана з рэлакацыяй цэлых фірмаў ці вялікай часткі офісаў у іншыя краіны.

За студзень-лістапад 2022 года будаўніцтва страціла больш за 11 тысяч работнікаў, але гэты працэс запаволіўся ў параўнанні з тэмпамі двух мінулых гадоў. Тое ж датычыць рознічнага гандлю. Але ў оптавым гандлі звальненні перавысілі наём амаль на 2 тысячы чалавек, хоць да гэтага сітуацыя была адваротнай.

Працягнулі страчваць работнікаў адукацыя (4,3 тысячы чалавек), фінансавая галіна і нерухомасць. Вярнулася да мінуса хімічная прамысловасць, працягнулі страчваць работнікаў нафтавая галіна, дрэваапрацоўка і папяровая прамысловасць.

У ахове здароўя, наадварот, сітуацыя павярнулася ў бок перавышэння найму над звальненнямі.