Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  2. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  3. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  11. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  12. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  13. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  14. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
Читать по-русски


З 1 лютага ў Беларусі паднялі мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі. Прыбаўка складае менш за два рублі. Новыя памеры будуць дзейнічаць да канца красавіка. Пры гэтым працоўныя пенсіі па ўзросце, а таксама некаторыя іншыя ў гэтым месяцы павышаць не будуць. Тлумачым, чаму так адбываецца.

Фото Pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pixabay.com

Памер мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій залежыць ад бюджэту пражытачнага мінімуму, яго павысілі з 1 лютага. Гэты паказчык пераглядаюць адзін раз на квартал. Да прыкладу, мінімальная пенсія па ўзросце з гэтага месяца вырасла на 41 капейку — да 85,37 рубля (сума без уліку даплаты ў 20% ад сярэдняй зарплаты).

Сацыяльныя пенсіі паднялі з 169,92 да 170,74 рубля. Іх атрымліваюць беларусы, якія не выпрацавалі мінімальны страхавы стаж і трапілі праз гэта ў пенсійную пастку. Яны не могуць прэтэндаваць на працоўную пенсію, ім могуць прызначыць толькі сацыяльную: мужчынам — з 65 гадоў, жанчынам — з 60 гадоў.

З 1 лютага таксама паднялі надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты беларусам 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне, а таксама дапамогі па доглядзе інваліда I групы альбо асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Пры гэтым з 1 лютага не павышаюць працоўныя пенсіі па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля. Апошні раз іх падымалі з 1 снежня 2022 года.