Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  2. Зеленский прилетел в Анкару, Путин в Турцию не поедет, Трамп — не определился
  3. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  4. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  5. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  6. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  7. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  8. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  9. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  10. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  11. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  12. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  13. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  14. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  15. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  16. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  17. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  18. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
Читать по-русски


У сераду, 1 лютага, расіян, якія ваююць ва Украіне, наведаў кіраўнік Паўночнай Асеціі Сяргей Мяняйла. Ён пабываў у адным з падраздзяленняў 19-й мотастралковай дывізіі, якая базуецца ва Уладзікаўказе, і перадаў байцам тэхнічную дапамогу, у тым ліку цеплавізары і прыборы начнога бачання, паведамляе ТАСС. Частка тэхнікі аказалася вытворчасці кампаніі з ЕС з беларускімі каранямі, хоць пастаўкі такой прадукцыі ў Расію забароненыя санкцыямі, а сама кампанія выступае супраць вайны.

Всего Глава Северной Осетии Сергей Меняйло 1 февраля 2023 года привез российским военным на фронт в Украину 50 тепловизоров и 20 приборов ночного видения. Скриншот видео ТАСС
Усяго кіраўнік Паўночнай Асеціі Сяргей Мяняйла 1 лютага 2023 года прывёз расійскім вайскоўцам на фронт ва Украіну 50 цеплавізараў і 20 прыбораў начнога бачання. Скрыншот відэа ТАСС

Усяго кіраўнік Паўночнай Асеціі прывёз вайскоўцам 50 цеплавізараў і 20 прыбораў начнога бачання, а таксама аўтамабільную і аргтэхніку. І паабяцаў дапамагаць і далей — як гэтаму падраздзяленню, так і іншым. Ва Украіне цяпер ваююць два добраахвотніцкія асяцінскія батальёны, у дадатак сфармаваны цэлы батальён мабілізаваных.

«Люстэрка» звярнула ўвагу на відэа, якое апублікавала ТАСС. На ім відаць, што ў перададзенай партыі тэхнікі ёсць зброевыя прыцэлы брэнда Pulsar.

Всего Глава Северной Осетии Сергей Меняйло 1 февраля 2023 года привез российским военным на фронт в Украину 50 тепловизоров и 20 приборов ночного видения. Скриншот видео ТАСС
Усяго кіраўнік Паўночнай Асеціі Сяргей Мяняйла 1 лютага 2023 года прывёз расійскім вайскоўцам на фронт ва Украіну 50 цеплавізараў і 20 прыбораў начнога бачання. Скрыншот відэа ТАСС

Імаверна, гэта мадэль Pulsar Digisight Ultra N455 LRF. Гэта суперсучасны начны лічбавы прыцэл, які дазваляе страляць на дыстанцыі да 500 метраў ад цэлі, абсталяваны лазерным далямерам, які вымярае адлегласць да 1000 м і мае мноства іншых опцый, здольных даць перавагу ў баі.

Вырабляе гэтыя прыцэлы кампанія Yukon Advanced Optics Worldwide, яна ж Yukon Pulsar. Яе апісваюць як сусветнага лідара ў вытворчасці лічбавай аптычнай тэхнікі і цеплавізійных прыладаў. Прадукцыя прадаецца больш чым у 70 краінах і даступная цывільным асобам — кампанія пазіцыянуе сваю тэхніку ў першую чаргу як прадукцыю для паляўнічых, рыбаловаў і гэтак далей.

Ночной цифровой прицел Pulsar Digisight Ultra N455 LRF - возможно, военнослужащим РФ передали именно такую модель. Фото: Pulsar
Начны лічбавы прыцэл Pulsar Digisight Ultra N455 LRF — магчыма, вайскоўцам РФ перадалі менавіта такую мадэль. Фота: Pulsar

Yukon Advanced Optics Worldwide зарэгістраваная у Літве, ёю кіруе Аляксандр Альшэўскі (Aliaksandr Alsheuski — мяркуючы з напісання імені, беларус). Як гаворыцца на сайце кампаніі, яна была заснаваная ў 1998 годзе грамадзянамі Беларусі і ЗША. Можна знайсці і больш дэталяў: фірму стварылі на базе вытворчага прадпрыемства ў Беларусі, якое з 1991 года выпускала падзорныя трубы, і гандлёвай аптычнай кампаніі, размешчанай у Тэхасе.

Глава Yukon Advanced Optics Worldwide Александр Ольшевский (Aliaksandr Alsheuski). Фото компании с сайта rekvizitai.vz.lt
Кіраўнік Yukon Advanced Optics Worldwide Аляксандр Альшэўскі (Aliaksandr Alsheuski). Фота з сайта кампаніі rekvizitai.vz.lt

З 2005 года фірма вядзе дзейнасць з Вільні, дзе знаходзіцца яе галаўны офіс. Адтуль жа яна кіруе сям’ю даччынымі кампаніямі ў Вялікабрытаніі, Латвіі, Украіне, Кітаі. А таксама ў Расіі і Беларусі. У Беларусі ў Yukon Advanced Optics Worldwide захаваўся буйны завод «Белтэкс Оптык» у Лідзе, а ў Расіі — вытворчае прадпрыемства «Мезон-А» ў Смаленску.

Зрэшты, дзейнасць прадпрыемства ў Расіі спыненая, а беларускага завода — моцна абмежаваная. Pulsar займае антываенную пазіцыю. У пачатку сакавіка 2022 года на яе сайце была апублікаваная заява: Pulsar асудзіла расійскае ўварванне ва Украіну і выказала адназначную падтрымку ўкраінскаму народу.

«Адгрузка гатовай прадукцыі ў РФ і далейшая вытворчая дзейнасць прадпрыемства ў Расіі ў сітуацыі, якая склалася, можа прывесці да трапляння прадукцыі кампаніі ў зону баявых дзеянняў і неапраўданых чалавечых ахвяраў. Каб пазбегнуць гэтага, было прынятае рашэнне пра закрыццё прадпрыемства ў РФ. Дзейнасць прадпрыемства ў Беларусі абмежаваная», — гаворыцца ў заяве.

Всего Глава Северной Осетии Сергей Меняйло 1 февраля 2023 года привез российским военным на фронт в Украину 50 тепловизоров и 20 приборов ночного видения. Скриншот видео ТАСС
Усяго кіраўнік Паўночнай Асеціі Сяргей Мяняйла 1 лютага 2023 года прывёз расійскім вайскоўцам на фронт ва Украіну 50 цеплавізараў і 20 прыбораў начнога бачання. Скрыншот відэа ТАСС

Як тлумачыць кампанія, беларускі завод яшчэ вырабляе кампаненты, але яны пастаўляюцца выключна ў Літву, Латвію і Вялікабрытанію, дзе цяпер знаходзяцца асноўныя магутнасці Pulsar. Доля кампанентаў з Беларусі складае менш за 5% у выніковым кошце прадукцыі, сцвярджае кампанія. Паралельна яна пашырае аб’ёмы вытворчасці ў краінах ЕС і зніжае — у Беларусі.

У Pulsar таксама падкрэслілі, што не пастаўляюць прадукцыю ў краіны, куды пастаўкі забароненыя санкцыямі, таму ў сувязі з вайной усе пастаўкі ў Расію і Беларусь спыненыя.

Зрэшты, як паказаў пошук, суперсучасныя начныя прыцэлы Pulsar у Расіі да гэтага часу можна купіць у многіх профільных інтэрнэт-крамах. Ёсць і сайты, якія пазіцыянуюць сябе фірмовымі пастаўшчыкамі прадукцыі еўрапейскай кампаніі. Кошт прыцэла Pulsar Digisight Ultra N455 LRF, напрыклад, складае каля 155 тысяч расійскіх рублёў (каля 2,2 тыс. даляраў). Прычым вытворцам прыцэлаў інтэрнэт-крамы пазначаюць Беларусь.

Скриншот интернет-магазина tulon.ru
Скрыншот інтэрнэт-крамы tulon.ru

Якім чынам падсанкцыйная тэхніка трапіла ў Расію, незразумела. Канкрэтна тая мадэль прыцэла, якую, падобна (бо менавіта яна ёсць у продажы на расійскіх сайтах), перадалі асяцінскім вайскоўцам, была выпушчаная на рынак яшчэ да 2022 года, таму расійскія крамы могуць прадаваць яшчэ старыя запасы. Альбо хтосьці паставіў гэтую прадукцыю ў РФ у абыход санкцый.