Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  2. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  3. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  4. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  5. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  6. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  7. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  8. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  9. Как российским СМИ приказано освещать переговоры в Стамбуле и почему туда отправили переговорщиков 2022 года — мнение экспертов
  10. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  11. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  12. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  13. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  14. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
Читать по-русски


Украіна не бачыць сэнсу развіваць адносіны са Святланай Ціханоўскай. Пра гэта заявіў прадстаўнік Офіса Зяленскага Міхаіл Падаляк, адказваючы на пытанне Delfi, чаму ніхто з прадстаўнікоў Украіны не сустракаецца з лідаркай беларускіх дэмсілаў і ці ёсць стратэгія ва ўкраінскай улады што да Святланы Ціханоўскай і Аляксандра Лукашэнкі.

Фото: hromadske.ua
Фота: hromadske.ua

— Мы не бачым сэнсу асаблівага развіваць гэтыя адносіны, таму што не бачым выразнай антываеннай актыўнасці з боку апазіцыі. Што такое актыўнасць? Гэта нейкія маштабныя маніфестацыі, нават не ў самой Беларусі, а каля беларускіх пасольстваў іншых краін. Пра сустрэчу з Ціханоўскай, пры ўсёй павазе, а якая каштоўнасць гэтай сустрэчы? Зяленскі фармуе глабальны парадак дня, але ён не можа фармаваць лакальныя, рэгіянальныя парадкі дня ў кожнай краіне.

Падаляк лічыць, што беларускай апазіцыі самой трэба вызначыцца, хто з іх сапраўды мае ўплыў на беларускае грамадства, з такім чалавекам Украіна і будзе разглядаць магчымасць сустрэчы.

— З іншага боку, у Лукашэнкі бачым разуменне таго, як гэтая вайна развіваецца. Для яго максімальна небяспечна ў гэтай вайне браць яшчэ больш актыўны ўдзел, чым ён бярэ цяпер, — адзначыў ён.

Падаляк таксама заявіў, што не сумняваецца ў тым, што ў Пуціна былі планы захапіць краіны Балтыі, Малдову, Паўночны Казахстан.

— Можам узяць і іншыя краіны, напрыклад, Арменія, Грузія, Беларусь — яны хутчэй за ўсё вярнуліся б да канцэпцыі Савецкага Саюза 2.0. То-бок усе гэтыя дзяржавы кантраляваліся б Крамлём, а палітычны фармат іх уладкавання стаў фармальнай рэспублікай з падначаленнем маскоўскаму цэнтру. Гэта было б у выпадку, калі б Украіна пала за тры дні. Адначасова Расія змяніла б мадэль паводзінаў у Еўропе — запатрабавала б ультыматыўна яшчэ тэрыторыі, — перакананы Падаляк.

Няма пазіцыі?

Раней пра тое, што ў Святланы Ціханоўскай няма выразнай пазіцыі што да Расіі і Пуціна, у інтэрв'ю ўкраінскай службе «Радыё Свабода» гаварыў кіраўнік камітэта па замежных справах Вярхоўнай рады Аляксандр Меражко.

На думку дэпутата, «легітымным беларускім органам, з якім Кіеў мог бы весці дыялог», мог бы стаць полк Каліноўскага, які ваюе ў складзе УСУ і сваімі дзеяннямі на фронце даказаў, што «прытрымліваецца праўкраінскай пазіцыі і мае аўтарытэт сярод беларускай апазіцыі».

Сама Святлана Ціханоўская не раз выказвала падтрымку Украіне ў вайне, асуджаючы і Пуціна, і расійскую агрэсію.

У кастрычніку мінулага года яна апублікавала відэазварот да прэзідэнта Зяленскага з прапановай выбудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю.

— Мы гатовыя дзейнічаць разам з Украінай. Таму што без свабоднай Украіны не можа быць свабоднай Беларусі і Еўропы. А без свабоднай Беларусі не можа быць свабоднай Украіны, — звярнулася да Зяленскага Ціханоўская.

Пазней у інтэрв'ю «Украінскай праўдзе» лідарка дэмакратычных сіл расказала, што прэзідэнт Украіны пакуль не адрэагаваў на яе публічны зварот, але яна разумее чаму.

— Калі мы гаворым пра самы высокі ўзровень, пра прэзідэнта, то Украіна займае асцярожную пазіцыю па камунікацыі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, бо ўсё-такі вы ў стане вайны. І любы няправільны крок, як падаецца адміністрацыі Зяленскага, можа выклікаць неабдуманыя крокі з боку Лукашэнкі. Але вайна ўсё роўна скончыцца, яна скончыцца перамогай Украіны. І цяпер, не наладжваючы кантакты з дэмакратычнай Беларуссю, такое меркаванне будзе ў беларусаў, што Украіна будзе гатовая далей супрацоўнічаць з Лукашэнкам, які такі ж агрэсар, — адзначыла яна.

Думкі пра тое, што ўкраінская ўлада робіць памылку, не наладжваючы супрацоўніцтва з дэмсіламі Беларусі, раней выказвалі тагачасны пазаштатны дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч і былы пасол Украіны ў Беларусі, экс-прадстаўнік Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе ў Мінску Раман Бяссмертны.