Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  2. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  3. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  4. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  5. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  6. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  7. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  8. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  9. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  10. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  11. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  12. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  13. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  14. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
Читать по-русски


Афіцыйную прадстаўніцу Міністэрства замежных справаў Расіі Марыю Захараву падчас брыфінгу 5 красавіка спыталі, ці плануе РФ размясціць у Беларусі стратэгічную ядзерную зброю. Яна ў адказ параіла арыентавацца на папярэднія заявы расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Мария Захарова
Марыя Захарава

Журналістка папрасіла Захараву пракаментаваць заявы Аляксандра Лукашэнкі, які 31 сакавіка, выступаючы з пасланнем беларускаму народу, сказаў, што акрамя тактычнай ядзернай зброі (ЯЗ) Мінск можа папрасіць у Масквы і стратэгічную.

— Параметры развіцця беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў ваеннай ядзернай сферы вось літаральна нядаўна вельмі падрабязна акрэсленыя прэзідэнтам Расіі. Таму да гэтай тэмы мне дадаць няма чаго, — сказала Захарава.

У сваім адказе афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі спаслалася на інтэрв'ю Уладзіміра Пуціна 25 сакавіка, падчас якога ён заявіў, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць менавіта тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі. Пра стратэгічную гаворкі не ішло.

Захарава таксама дадала, што Расія і Беларусь «будуюць у рамках Саюзнай дзяржавы адзіную абаронную прастору».

— І мы маем права вырашаць любыя пытанні забяспечання нацыянальнай бяспекі, якая ўзнікае ў сувязі з абвастрэннем знешніх пагрозаў так, як гэта будзе найлепшым чынам адпавядаць нашым інтарэсам. З лістапада 2021 года дзейнічае, як вы ведаеце, абноўленая ваенная дактрына нашага інтэграцыйнага аб’яднання з Мінскам, у адпаведнасці з якой паступальна пашыраецца нашае ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. Калі я кажу «нашым», вы разумееце, што гаворка ідзе пра нашае сумеснае. Магчымыя далейшыя крокі будзем строга сувымяраць з эвалюцыяй ваенна-стратэгічнай абстаноўкі, — сказала яна.