Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  4. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  5. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  6. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  7. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  8. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  9. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  10. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  11. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
Читать по-русски


Суд Маскоўскага раёна Мінска 6 красавіка вынес прысуд экс-кандыдату ў прэзідэнты, лідару «Гавары праўду» Андрэю Дзмітрыеву. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў пратэсных маршах у 2020 годзе.

Андрей Дмитриев в суде, 5 апреля 2023 года. Фото: Mlyn.by
Андрэй Дзмітрыеў у судзе, 5 красавіка 2023 года. Фота: Mlyn.by

Палітыка прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) КК Беларусі. Яго асудзілі на паўтара года калоніі.

Пракурор, нагадаем, прасіла два гады пазбаўлення волі.

У чым абвінавачвалі Дзмітрыева

Як гаворыцца ў абвінавачанні, якое зачытала пракурор, Дзмітрыеў тройчы ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых акцыях у Мінску з 23 жніўня да 6 верасня 2020 года, далучаючыся да групы людзей, якія груба парушалі грамадскі парадак, выходзіў на праезную частку дарогі, што пацягнула прыпыненне працы транспарту, заклікаў да парушэння парадку, ягоныя дзеянні былі скіраваныя на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве.

Пасля абвяшчэння абвінавачання Андрэй Дзмітрыеў сказаў, што цалкам прызнае віну і раскайваецца.

Паводле палітыка, у яго не было пратэснай сімволікі, ён не выкрыкваў лозунгаў і не пляскаў, але на праезную частку разам з натоўпам выходзіў, затрыманняў побач не бачыў. Сам фота не рабіў, але з ім фатаграфаваліся іншыя людзі і выкладвалі здымкі ў сацсеткі. Дзмітрыеў адзначыў, што разлічваў, што яго пазнавальнасць паспрыяе недапушчэнню правакацый.

Ліквідацыя «Гавары праўду», затрыманне, статус палітвязня

Нагадаем, Дзмітрыева затрымалі 11 студзеня і абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах пасля выбараў 2020 года. У дадатак да гэтага Следчы камітэт заявіў, што палітык «599 разоў перасякаў дзяржмяжу Беларусі, з іх 33 — пасля 2020 года», а яго кантакты з прадстаўнікамі палітычных колаў Еўропы і ЗША нібыта могуць сведчыць пра «каардынацыю яго дзейнасці з-за мяжы».

Грамадскае аб’яднанне «Гавары праўду», якое шмат гадоў узначальваў Дзмітрыеў, ліквідавалі ў 2021 годзе. Перад тым у арганізацыі прайшлі ператрусы, яе рахункі заблакавалі, а кіраўніка затрымлівалі для допыту.

Пасля закрыцця «Гавары праўду» Дзмітрыеў вёў блог, у якім крытыкаваў уладу, і займаўся стварэннем новай палітычнай партыі.

Калі палітыка затрымалі, на яго старонцы з’явілася загадзя запісанае відэа. Андрэй Дзмітрыеў сказаў, што разумеў, што яго могуць арыштаваць, але не хацеў спыняць дзейнасць.

З моманту затрымання Дзмітрыеў знаходзіцца ў СІЗА і прызнаны палітвязнем. На волі ў яго застаюцца жонка і трое дзяцей.

Суд над Андрэем Дзмітрыевым пачаўся 5 красавіка. Працэс вяла суддзя Кацярына Мурашка.