Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  2. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  3. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  4. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  5. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  6. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  7. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  8. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  9. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  10. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  11. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


Ліквідацыйны працэс кампаніі «ММПЗ-груп», у якой дзяржава «адціснула» Мёрскі металапракатны завод, працягнулі на тры месяцы — да 26 верасня. Такое рашэнне прыняў Эканамічны суд Віцебскай вобласці. Таксама стала вядома, што ў канцы ліпеня не ўдалося прадаць з малатка маёмасць гэтай кампаніі амаль на 1,5 млн рублёў — не знайшлося ахвотных набыць яе. Гэта вынікае са звестак Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак пра банкруцтва.

Цех «ММПЗ-групп». Фото: facebook.com/MiorySteel
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Цэх «ММПЗ-груп». Фота: facebook.com/MiorySteel

Спачатку заканчэнне ліквідацыйнага працэсу прызначылі на 26 чэрвеня. Новы дэдлайн — 26 верасня.

21 ліпеня на таргах спрабавалі прадаць маёмасць «ММПЗ-груп», аднак арганізацыі, перад якімі ў Мёрскага завода ёсць пазыкі, не падалі заяўкі. Асноўны доўг — перад фірмай «Ваш будаўнічы партнёр», яна займаецца ўзвядзеннем будынкаў. Пазычанасць «ММПЗ-груп» перавышае 1 млн 358,5 тыс. рублёў. Спагнаць такую суму 18 траўня гэтага года пастанавіў Эканамічны суд Мінска.

Пры гэтым у Эканамічным судзе Віцебскай вобласці на 26 верасня прызначанае судовае паседжанне па пазове «Беларусбанка» да «ММПЗ-груп». Прадмет спрэчкі — эканамічная неплацежаздольнасць (банкруцтва). Іншыя падрабязнасці не раскрываюцца.

Як развівалася гісторыя з нацыяналізацыяй «ММПЗ-груп»

У чэрвені 2021 года, незадоўга да візіту на прадпрыемства ў Мёрах Аляксандра Лукашэнкі, сілавікі затрымалі яго кіраўнікоў. Пасля гэтага чыноўнікі ўзяліся «ратаваць» прадпрыемства. У выніку ў 2022 годзе ўсе актывы і даўгі Мёрскага металапракатнага завода перайшлі новай дзяржаўнай фірме, яе заснаваў «Белцветмет».

У жніўні мінулага года Аляксандр Лукашэнка заявіў пра нацыяналізацыю завода «ў сувязі з тым, што прыватнікі не выканалі свае абавязанні», тады палітык абурыўся, што «ідэальнае прадпрыемства ператварылі ў банкрута».

Гэтаму папярэднічала падача шматлікіх пазоваў з боку «Беларусбанка» да «ММПЗ-груп». Некаторыя суды датычылі эканамічнай неплацежаздольнасці прадпрыемства.

Суддзі прымалі рашэнне пра спагнанне з кампаніі пазычанасці перад банкам. Агулам абавязанні вылічаюцца сотнямі тысяч еўра. Да прыкладу, сума па адным з пазоваў перавышае 277 тысяч еўра, па іншым — 244 тысячы еўра.

«Беларусбанк» удзельнічаў у фінансаванні набыцця асноўнага тэхналагічнага абсталявання. У 2015 годзе кампанія брала крэдыт для фінансавання паставак тэхналагічнага абсталявання з Германіі. «Укладзеныя крэдытныя дамовы на агульную суму 106,2 млн еўра за кошт рэсурсаў нямецкага банка AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH», — паведамляла прэс-служба банка. Для гэтага «Беларусбанк» прыцягваў рэсурсы нямецкіх банкаў. На заводзе ўдакладнялі, што крэдыты бралі на 10 гадоў «пад беспрэцэдэнтна нізкую працэнтную стаўку» і без прыцягнення гарантый урада Беларусі.

У лістападзе мінулага года завод у Мёрах перадалі створанаму дзяржпрадпрыемству «Металапракатная кампанія», якая працуе пад брэндам Tinergy. Яна падпарадкоўваецца «Белцветмету». Кіраўніцтва прадпрыемства запэўнівае, што ў дзяржаўных руках завод працуе паспяхова, з «упэўненасцю ў заўтрашнім дні». Аднак паводле рашэння Саўміна прадпрыемства не публікуе фінансавай справаздачнасці.

Чытайце таксама