Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  2. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  3. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  4. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  5. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  6. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  7. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  8. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  9. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  10. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  11. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  12. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  13. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  14. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
Читать по-русски


У Мінску ўводзяць адзіны праязны на ўсе віды грамадскага транспарту, уключаючы метро. Кошт месячнага дакумента, як раней і пісала «Люстэрка», — 51,05 рубля. Рашэнне Мінгарвыканкама ўступіць у сілу з 16 жніўня. Відаць, з гэтай даты новы праязны з’явіцца ў продажы.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Кошт адзінага праязнога выгаднейшы, чым цэннік на цяперашні аналаг на чатыры віды транспарту — аўтобус, трамвай, тралейбус і метро (бонусам — экспрэс-аўтобус). Такі праязны цяпер каштуе 69,86 рубля за месяц. Кошт жа адзінага праязнога на месяц — 51,05 рубля.

Адзіны праязны на 10 дзён будзе каштаваць 17,93 рубля, на 15 дзён — 26,89 рубля,

У лютым гэтага года ў Мінгарвыканкаме заяўлялі, што адзіны праязны на ўсе віды грамадскага транспарту можа з’явіцца ўжо ў другім паўгоддзі 2023 года. «У выніку пасажыры будуць адчуваць сябе свабоднымі ў выбары канкрэтнага віду транспарту і маршруту руху, а таксама сэканомяць на куплі некалькіх відаў праязных», — казала першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.

У пачатку жніўня намеснік гендырэктара «Мінсктранса» Віктар Тозік паведаміў дату ўвядзення адзінага праязнога: «Да 1 верасня плануецца ўкараненне адзінага праязнога дакумента. Калі сёння пры цяперашнім пераліку праязных дакументаў, якіх налічваецца 180 відаў, з укараненнем вось гэтага адзінага праязнога іх застанецца 26».

Нагадаем, з 6 ліпеня павысілі тарыфы на праезд у пасажырскіх цягніках, у тым ліку на гарадскіх лініях. Услед за гэтым вырас кошт і сумешчаных праязных на грамадскі транспарт — бескантактных смарт-карт. Акрамя аўтобуса, тралейбуса, трамвая і метро імі можна скарыстацца ў цягніках гарадскіх ліній.