Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  2. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  3. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  11. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  12. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  13. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  14. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
Читать по-русски


Краіны Еўрасаюза — суседзі Беларусі, і адносіны з імі страчваць нельга. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас наведвання Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае яго прэс-служба.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

«Цяпер мы жывём перш за ўсё за кошт Усходу — супрацоўнічаем з Расіяй, Кітаем. Але не трэба забываць пра высокатэхналагічны Захад. Яны побач, яны нашыя суседзі — Еўрасаюз. І адносіны з імі страчваць нельга. Мы да гэтага гатовыя, але з улікам нашых уласных інтарэсаў. Паверце, прыйдзе час (цяпер такая турбулентнасць, кажучы на вашай мове, складанасці вялікія) — у 2024−2025 годзе, я ўпэўнены, адбудуцца сур’ёзныя змены ў свеце ў тым ліку», — выказаў меркаванне ён.

Ён нагадаў, што яшчэ ў ліпені даручыў ураду і МЗС «прапанаваць заходнім суседзям план добрасуседства і міру».

«І з палякамі трэба размаўляць. Я даручыў прэм’ер-міністру звязацца з імі. Калі яны хочуць, давайце размаўляць, наладжваць адносіны. Мы суседзі, а суседзяў не выбіраюць, яны ад бога. Але ў іх 15 кастрычніка парламенцкія выбары, і, вядома, ім трэба цяпер нагнятаць, нагнятаць абстаноўку для таго, каб паказаць, што яны правільна ўзбройвалі і пераўзбройвалі краіну. Таму да 15 кастрычніка яны наўрад ці пойдуць на нейкія істотныя змены, выгадныя ім і нам. Яны шмат чаго патрабуюць ад нас і просяць, але мы на гэта пайсці не можам, бо гэта супярэчыць нашым інтарэсам», — заявіў Лукашэнка.

На яго думку, «Польшча не сама па сабе нагнятае абстаноўку ў рэгіёне — яе падштурхоўваюць да гэтага Злучаныя Штаты»: «Амерыканцы зрабілі стаўку на Польшчу. Але палякі — людзі не дурныя. Гэта нашыя людзі, славяне. Яны ўсё выдатна разумеюць. Пацярпім, паглядзім. Мы адкрытыя для супрацоўніцтва».

Аляксандр Лукашэнка забыў згадаць, што Польшча толькі адказвае на эскалацыю з боку Беларусі, але не з’яўляецца яе ініцыятарам. Закрыццё практычна ўсіх пунктаў пропуску (акрамя пераходаў «Тэрэспаль — Брэст» (для легкавых аўтамабіляў) і «Казловічы — Кукурыкі» (для грузавога транспарту) стала рэакцыяй на прысуд журналісту Андрэю Пачобуту.

Размяшчэнне 10 тысяч польскіх вайскоўцаў у раёне мяжы з Беларуссю — рэакцыя на з’яўленне ў Беларусі наймітаў ПВК Вагнера і новы віток міграцыйнага крызісу.

Чытайце таксама