Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  2. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  3. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  4. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  5. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  6. Чиновники много рассуждают, что сделать, чтобы медработники не уезжали из страны. Медсестра из минской больницы дала им простой ответ
  7. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  8. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  9. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  10. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  11. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  12. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  13. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  14. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  15. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
Читать по-русски


На сайце «БелЮрЗабяспечання» ў сераду, 13 верасня, зладзілі таргі маёмасці Віктара Бабарыкі. На аўкцыёне прапаноўвалі дзевяць мадэляў наручных хранометраў. За адну з іх разгарнулася барацьба. «Люстэрка» паглядзела, што адбываецца на гэтых таргах. Нагадаем, пра стан і месцазнаходжанне самога Віктара Бабарыкі няма інфармацыі ўжо пяты месяц.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

Так, таргі па самым дарагім лоце — гадзінніку Patek Philippe, які ацанілі ў 47 500 рублёў, не адбыліся. Прычына — не было ўдзельнікаў.

Фото: «БелЮрОбеспечение»
Patek Philippe Віктара Бабарыкі ацанілі ў 47 500 рублёў. Фота: «БелЮрЗабяспечанне»

На аўкцыён таксама выставілі дзве мадэлі гадзіннікаў Vacheron Constantin. Адну з іх ацанілі ў 39 400 рублёў, пачатковы кошт другога быў на ўзроўні 34 000 рублёў. У выніку па першай мадэлі таргі не адбыліся, быў адзін удзельнік, але ён не набыў гадзінніка. Па другой мадэлі таргі таксама не адбыліся, але «адзіны ўдзельнік даў згоду на куплю», гаворацца на сайце «БелЮрЗабяспечання».

Фото: «БелЮрОбеспечение»
Гэтую мадэль Vacheron Constantin за 34 000 рублёў купілі. Фота: «БелЮрЗабяспечанне»

Таргі гадзіннікам CORUM за 6700 рублёў яшчэ працягваюцца, знайшліся двое ахвочых яго набыць. Таксама ідуць таргі гадзіннікам у індывідуальным футарале з надпісам Harry Winston, стартавы кошт — 19 300 рублёў, знайшлося чацвёра ахвотных яго набыць. На момант выхаду гэтага тэксту цэннік падняўся да 20 265 рублёў.

На гадзіннік IWC за 9900 рублёў таксама знайшліся два патэнцыйныя пакупнікі, а на Montblanc за 2400 рублёў — чатыры. Таргі працягваюцца.

Пры гэтым на самую недарагую мадэль гадзінніка Longines, стартавы кошт якога — 770 рублёў, знайшліся 11 патэнцыйных пакупнікоў. На момант публікацыі гэтага тэксту кошт падняўся да 1085,7 рубля.

Фото: «БелЮрОбеспечение»
Гадзіннік Longines, яго стартавая цана — 770 рублёў. Фота: «БелЮрЗабяспечанне»

На таргі гадзіннікам Zenith за 12 300 рублёў падаў заяўку адзін удзельнік, але яны не адбыліся.

У 2021-м з малатка пайшоў арыштаваны аўтамабіль Ford Fiesta Віктара Бабарыкі. Улады таксама выстаўлялі на таргі аптычны прыцэл, які належыць палітыку, і долі ў статутным капітале трох кампаній — «Прыватлізінг», «Прававы дыялог» і «Сістэмы апрацоўкі інфармацыі».

Нагадаем, экс-старшыня праўлення «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка 12 траўня 2020 года заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі. На момант рэгістрацыі кандыдатаў Бабарыка быў ужо затрыманы. У рэгістрацыі яму адмовілі на падставе інфармацыі з ліста КДК.

6 ліпеня 2021 года Вярхоўны суд вынес прысуд, Віктар Бабарыка атрымаў 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд прызнаў яго вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры арганізаванай групай, а таксама ў здзяйсненні фінансавых аперацый са сродкамі, атрыманымі загадзя злачынным шляхам. Віктар Бабарыка на судзе сваёй віны не прызнаў.

Увечары 26 красавіка з’явілася інфармацыя пра тое, што Віктар Бабарыка, зняволены ПК-1 Наваполацка, у ноч на 25 красавіка быў шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу — нібыта са слядамі збіцця і пнеўматораксу. Раніцай 27 красавіка блізкім палітыка ўдалося пацвердзіць факт яго шпіталізацыі ў хірургічнае аддзяленне. Дзяржорганы каментаваць сітуацыю адмовіліся.

27 красавіка штаб Віктара Бабарыкі паведаміў, што экс-банкір заставаўся ў шпіталі, яго не збіраліся некуды перавозіць, бо транспартаванне было жыццёва небяспечнае. Аднак у наступныя дні пра дакладнае месцазнаходжанне Бабарыкі ў яго камандзе не ведалі, убачыць яго не ўдалося. 29 красавіка прадстаўнік адміністрацыі папраўчай калоніі заявіў, што зняволены Бабарыка «жывы і здаровы» і працягвае адбываць сваё пакаранне. Аднак ніякіх пацверджанняў гэтым словам у сілавых структурах не прывялі. 2 траўня сваякі Віктара Бабарыкі спрабавалі трапіць на прыём да кіраўніцтва Дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП) МУС. У прыёме было адмоўлена.

З таго часу няма ніякай інфармацыі пра месцазнаходжанне і стан Віктара Бабарыкі.

Чытайце таксама