Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  2. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  3. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  4. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  5. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  6. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  7. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  8. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  9. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  10. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  11. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  12. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  13. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
Читать по-русски


З 1 верасня ў Беларусі паднялі працоўныя пенсіі. Пасля гэтага павышэння сярэдняя пенсія па ўзросце пенсіянера, які не працуе, мусіць складаць каля 737 рублёў. Пры гэтым у некаторых беларусаў пенсіі перавышаюць 1250 рублёў. Палічылі, якой павінная быць зарплата, каб атрымліваць выплаты такога ўзроўню.

Фото: Reuters
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

Максімальная пенсія па ўзросце для пенсіянера, які працуе, на 1 верасня была на ўзроўні 829,48 рубля. Пра гэта паведамляе камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама. Такія сумы атрымліваюць жанчыны са стажам працы 40 гадоў і мужчыны — з 45 гадамі. Сярэдні памер пенсій — 683,05 рубля.

Для пенсіянера, які не працуе, пры індывідуальным каэфіцыенце (ІК) на ўзроўні 4 максімальная пенсія складае 1 142,71 рубля, а пры ІК на ўзроўні 5 — 1 258,73 рубля. Гэта пенсіянеры, у якіх заробкі былі на ўзроўні чатырох і пяці сярэдніх па краіне. Так, падчас разліку пенсіі выводзіцца спецыяльны каэфіцыент: бярэцца фактычны заробак чалавека і параўноўваецца з сярэднім заробкам па краіне за той жа месяц. Калі каэфіцыент атрымаўся 1 — значыць, вашая зарплата была роўная сярэдняй. Калі 1,5 — у паўтара разу большая, калі 0,5 — у паўтара меншая. То-бок чым вышэйшы заробак, тым большы каэфіцыент і вышэйшая пенсія.

Да прыкладу, у ліпені гэтага года сярэдні заробак складаў 1 933,1 рубля. Для пенсіі ў 1258,73 рубля зарплата мусіла складаць каля 9,7 тыс. рублёў. Гэта прыкладныя разлікі, падчас вызначэння пенсіі ўлічваюцца таксама іншыя фактары.

Мінімальная працоўная пенсіі па ўзросце — 394,4 рубля. Гэта сума з улікам спецыяльнай даплаты. Выплаты па ўзросце інвалідам Вялікай Айчыннай вайны ў сярэднім складаюць 833,59 рубля. У шматдзетных маці сярэдняя пенсія — 620,67 рубля.