Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  2. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  3. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  4. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  5. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  6. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  7. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  8. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  9. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  10. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  11. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  12. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  13. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  14. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  15. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
Читать по-русски


Кожны непрацаздольны грамадзянін, які жыве на тэрыторыі Беларусі, мае права на пенсійнае забяспечанне. Яно можа прызначацца пры інваліднасці, з нагоды страты карміцеля, па ўзросце. Пры гэтым працоўная пенсія, якую сёння атрымліваюць больш чым 2,3 млн жыхароў краіны, налічваецца жанчынам пасля 58 гадоў, а мужчынам — пасля 63 гадоў пры выкананні шэрагу ўмоваў. Myfin.by даведаўся ў беларусаў, якія пенсіі яны атрымліваюць пры працоўным стажы ад 30 гадоў і больш і ці хапае ім грошай на жыццё.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

«У свае 72 гады бяруся за розныя падпрацоўкі». Лізавета Васільеўна, агульны працоўны стаж — 35 гадоў

Да 42 гадоў я працавала на заводзе, зарплата была добрая, але фізічна выстаяць ля станка змену не так і проста. Пасля аперацыі на шчытападобнай залозе вырашыла на прадпрыемства не вяртацца, уладкавалася звычайнай санітаркай у бальніцу. Тут таксама было няпроста, але хаця б без начных змен і са значна меншай фізічнай нагрузкай. Зарплата — капейкі, але муж добра зарабляў (яго ўжо 8 гадоў няма ў жывых), так што наконт грошай я не турбавалася.

На пенсію я выйшла 17 гадоў таму і нават тады не асабліва перажывала, што атрымліваю мала. Але цяпер, калі засталася адна, на 490 рублёў у літаральным сэнсе выжываю. Дом хоць і свой, але трэба і дровы купіць, і дзесьці нешта падфарбаваць, падправіць. Дзяцей у мяне няма, дапамогі чакаць няма адкуль, таму ў свае 72 гады бяруся за розныя падпрацоўкі. Улетку збіраю ягады і грыбы, якія потым прадаю на рынку. Але вось сёлета чарніцы не ўрадзіліся, таму і заробку дадатковага асабліва не было.

Калі я ўладкавалася санітаркай, то не думала, што невялікая зарплата адаб’ецца на пенсіі. Лічыла, што 22 гады, адпрацаваныя на заводзе, дазволяць мне ў старасці жыць цалкам ніштавата.

Калі б ведала, што пенсію будуць налічваць па памеры зарплаты за апошнія адпрацаваныя гады, лепш бы засталася на заводзе.

Так, там было цяжка, але ў нашых дзяўчат з цэха цяпер пенсіі па 600 рублёў у сярэднім.

«У бюджэтнай сферы ўсюды пенсіі невялікія». Мікалай Аляксандравіч, агульны працоўны стаж — 42 гады

Я ўсё жыццё пражыў у вёсцы, працаваў у маладосці ў калгасе, быў камсамольскім актывістам. Потым пайшоў у сферу культуры, да самай пенсіі кіраваў сельскім клубам. Агульны працоўны стаж складае 42 гады, з іх 27 прапрацаваў у клубнай сістэме ўстановаў культуры.

На пенсію выйшаў 7 гадоў таму, цяпер нідзе не працую, займаюся падсобнай гаспадаркай — у вёсцы адпачываць асабліва няма калі. Як менавіта мне налічвалі пенсію, я не ведаю, Мне ніхто гэтага не тлумачыў. У райвыканкаме падрыхтавалі дакументы, адправілі ва ўпраўленне сацыяльнай абароны — і ўсё. Так што я паняцця не маю, якія там надбаўкі і даплаты належаць. Думаю, што разлікі рабіліся аўтаматычна, на камп’ютары. А машыне без розніцы, якія там у мяне заслугі і што пра мяне людзі кажуць.

Мая першая пенсія склала нешта каля 270 рублёў, цяпер атрымліваю 550. Гэта ніжэй, чым у сярэднім па рэспубліцы.

Але, думаю, у бюджэтнай сферы, ды яшчэ ў работнікаў культуры, усюды пенсіі невялікія. Бо і заробкі ў нас заўсёды былі сціплыя. А даплаты за стаж калі і ёсць, то яны, я думаю, мінімальныя.

«Мне ўжо 60 гадоў, працягваю працаваць як прадпрымальнік». Лілія Канстанцінаўна, агульны працоўны стаж — больш за 30 гадоў

Працавала ўсё сваё жыццё, калі не лічыць двух дэкрэтных адпачынкаў працягласцю 10 і 12 месяцаў. Дваццаць гадоў аддала медыцыне, у тым ліку адпрацавала тры гады за мяжой па кантракце, таму пайшла ў гандаль і ў выніку аформіла ІП. Цяпер мая пенсія складае 520 рублёў, з гэтага месяца абяцаюць павышэнне да 545 рублёў.

Механізму налічэння пенсіі я не ведаю. Афармляла яе самастойна, усе неабходныя паперы пачала збіраць дзесьці за паўгода.

Давялося адпраўляць запыт у Расію, адказу на яго я чакала некалькі месяцаў. І гэта мне яшчэ пашанцавала: ведаю людзей, якія вымушаныя былі ездзіць у Расію па даведкі, што пацвярджалі іх стаж працы, самастойна.

Медыцына — гэта бюджэтная сфера, таму на надта высокую пенсію я не разлічвала. Дзеці ў мяне дарослыя, але гэта той выпадак, калі я ім больш дапамагаю, чым яны мне. Нягледзячы на тое, што мне ўжо 60 гадоў, працягваю працаваць як прадпрымальнік, займаюся гандлем. А куды дзявацца, калі толькі на камунальныя плацяжы ў мяне ідзе парадку 200 рублёў на месяц?

Што трэба ведаць падчас афармлення пенсіі

Разлічваць на працоўную пенсію па ўзросце ў Беларусі могуць мужчыны, якія маюць агульны стаж не меншы за 25 гадоў, і жанчыны з агульным стажам не меншым за 20 гадоў. Пры недахопе альбо адсутнасці працоўнага стажу афармляецца сацыяльная пенсія, якая выплачваецца мужчынам з 65 гадоў, а жанчынам — з 60 гадоў.

Падчас налічэння пенсій выкарыстоўваецца сістэма надбавак для людзей, якія дасягнулі 75 і 85 гадоў. Пры гэтым базавым паняццем у сістэме пенсійнага забяспечання Беларусі з’яўляецца мінімальная пенсія — гарантаваная дзяржавай выплата, якая індывідуальна разлічваецца для розных катэгорый насельніцтва.

Афармленнем пенсіі займаецца кадравая служба па апошнім месцы працы заяўніка. Калі чалавек беспрацоўны, зарэгістраваны як прадпрымальнік або фрылансер, яму неабходна самастойна падаць заяву ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства.

Да заявы прыкладаюцца:

  • пашпарт або від на жыхарства;
  • дакументы са звесткамі пра памер заробку за апошнія 26 гадоў (актуальна для тых, хто мусіць атрымаць пенсію ў 2022 годзе);
  • дакументы са звесткамі пра стаж (працоўная кніжка, дакументы пра атрыманне адукацыі, ваенны білет і г. д.);
  • страхавое пасведчанне дзяржаўнага страхавання.