Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  2. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  3. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  4. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  5. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  6. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  7. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  8. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  9. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  10. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  11. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  12. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  13. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  14. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  15. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  16. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
Читать по-русски


Казахстан зноў уводзіць забарону на аўтамабільныя перавозкі грузаў з трэціх краін з выкарыстаннем перачэпкі і перагрузкі, паведамілі ў прэс-службе Мінтранса.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«На падставе інфармацыі, якая паступіла ад Міністэрства транспарту Рэспублікі Казахстан, з 9 кастрычніка 2023 года плануецца ўступленне ў законную сілу нарматыўнага прававога акта, які прадугледжвае забарону па міжнароднай перавозцы грузаў з трэціх краін у Рэспубліку Казахстан шляхам „перачэпкі/перагрузкі“ грузавых аўтатранспартных сродкаў Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Нагадаем, з 16 красавіка 2022 года Беларусь увяла контрсанкцыі супраць еўрапейскіх аўтамабільных грузаперавозчыкаў. Ім можна толькі рухацца ў пэўныя лагістычныя цэнтры недалёка ад мяжы для перегрузкі ці перачэпкі. Далей груз везлі беларускія і расійскія перавозчыкі. Аднак у Казахстане транспартнікі пачалі затрымліваць беларускія і расійскія фуры з грузам, які перазагрузілі ў Беларусі з машын ЕС. Затрымліваючы фуры, Казахстан спасылаўся на свае законы.

Абмежаванні па перавозках у/з трэціх краін, у тым ліку на «перачэпку», былі ўведзеныя ў Казахстане з 2017 года — для абароны інтарэсаў нацыянальных аўтаперавозчыкаў. Паводле закона, нельга рабіць перагрузку ў краіне, якая не з’яўляецца пунктам адпраўлення або прызначэння грузу з трэціх краін у Казахстан. Патрабаванні распаўсюджваюцца на замежных і казахстанскіх перавозчыкаў.

У пачатку чэрвеня 2022 года стала вядома, што ў Казахстане адмянілі забарону на перачэпку для грузаперавозчыкаў з Расіі і Беларусі. Тады гэтае рашэнне тлумачылі «праявай разумення і добрай воляй». А ў траўні 2023 года Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця Казахстана дазволіла беларускім перавозчыкам выкарыстоўваць схему перачэпкі і перагрузкі да 1 студзеня 2024 года.