Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
  2. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  3. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  4. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  5. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  6. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  7. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  8. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  9. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  10. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  11. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  12. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
Читать по-русски


У 2021 годзе Захад чакаў ад беларускіх уладаў вызвалення палітвязняў і дзеля гэтага адклаў некаторыя санкцыі. За тры гады да спробаў выбудаваць дыялог з рэжымам Лукашэнкі дэмсілы далучалі Аўстрыю і Швейцарыю, але гэта не дало плёну. Аб гэтым распавёў дарадца беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка падчас слуханняў у Каардынацыйнай радзе.

Советник Светланы Тихановской Франак Вячорка
Советник Светланы Тихановской Франак Вячорка

— У 2021 годзе былі адкладзеныя пэўныя санкцыі на істотныя прадпрыемствы лукашэнкаўскага рэжыму з умовай, што пачнецца вызваленне палітвязняў. І мы, і нашыя замежныя партнёры чакалі шэсць месяцаў гэтага вызвалення — многія наіўна спадзяваліся. Што адбылося? Нічога. Нікога не вызвалілі, — заявіў Франак Вячорка.

Гэта не значыць, што трэба скласці рукі і перастаць спрабаваць наладзіць дыялог, лічыць дарадца Святланы Ціханоўскай. Аднак для гэтага давядзецца шукаць новыя каналы, а таксама парушаць сваю перагаворную пазіцыю. «Трэба размаўляць з мовы сілы, трэба прыціснуць Лукашэнку, каб праблема палітвязныў стала ягонай праблемай таксама» — лічыць ён.

Цяпер акрамя санкцыяў застаецца не так шмат моцных перагаворных пазіцыяў, якія маглі б прасунуць вырашэнне пытання вызвалення палітвязняў, ліцыць Вячорка.

— Ёсць меркаванне, што калі б не санкцыі, то рэжым пачаў бы ўжо вызваляць [палітзняволеных]. Но відавочна, што гэта не працуе, і матывацыя Лукашэнкі пра вызваленне ці не вызваленне — не санкцыйная. Прынамсі, калі б гэта была пазіцыя, мы б чулі ўмовы ад рэжыму — яны б маглі гэтыя ўмовы артыкуляваць нашым партнёрам, але гэтых умоў не прагучала.

Па яго словах, дэмсілы спрабуюць наладзіць дыялог з прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі:

— На кожнай канферэнцыі, на кожнай сустрэчы я асабіста падыходжу да любога лукашэнкаўскага чыноўніка. Ні разу не ўпускаў гэтай магчымасці — лавіў іх па завуголлях, лавіў іх на канферэнцыі, у 2020 годзе мы мелі дзве сустрэчы — відэа-званкі — з дэпытатам [Андрэем] Савіных. На кожнай такой сустрэчы яны адказваюць, што «гэта не палітвязні — гэта тэрарысты, злачынцы, іхняе месца — сядзець у турме, а вы будзеце гарэць у пекле».

Да спробаў выбудаваць дыялог, кажа Вячорка, далучалі міжнародныя арганізацыі (у тым ліку Міжнародны чырвоны крыж) і краіны — Аўстрыю і Швейцарыю. Іх выбіралі, бо яны займаюць адносна нейтральныя пазіцыі і неаднойчы спрабавалі шукаць нейкія кропкі судотыку з Мінскам.

— Але ні ў тым, ні ў другім выпадку гэта не дало плёну, — кажа Франак Вячорка. — Па нашай просьбе былы фінскі міністар замежных спраў неаднаразова пісаў Макею — і пра палітвязняў, і передаваў іншыя нашыя супольныя пазіцыі. Пісаў прэзідэнт парламенцкай асамблеі АБСЕ — і Макею, і іншым. Адказ быў, што яны [палітзняволеныя] — злачынцы і ніякага вызвалення не будзе.

Дарадца Святланы Ціханоўскай дадаў, што «каналаў для камунікацыі хапае». Але «нават калі перамовы адбываюцца, яны любяць цішыню».

— Таму калі гэта не гучыць у публічным дыскурсе ці справаздачах пасля сустрэчаў Святланы Ціханоўскай, гэта не значыць, што спробаў пагаварыць пра гуманітарны спіс, аб вызваленні палітвязняў не было.