Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  2. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  3. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  4. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  5. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  6. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  7. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  8. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  9. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  10. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  11. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  12. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  13. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  14. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  15. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка назваў «дуратой» словы кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Жазепа Барэля пра тое, што Еўропе трэба рыхтавацца да зацяжнога канфлікту з Расіяй, паведамляе яго прэс-служба.

Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка. Фота: Reuters

«Разганяецца ўжо тэма, што Барэль казаў у Еўрасаюзе, што ледзь не Расія збіраецца напасці на NATO. То-бок зараз з Украінай разбяромся…» — задалі пытанне Лукашэнку.

«Гэта дурата. Гэта чалавек дурны проста. Ён да палітыкі не мае ніякага дачынення. Калі б ён разумны быў, ён бы падумаў так, па-гаспадарску: нам з Расіяй дай бог з гэтымі праблемамі разабрацца. Мы што, на гэтыя праблемы наслойваць будзем новыя? Любы чалавек так бы падумаў», — сказаў Лукашэнка.

«Нам што, да вайны сёння новай? Нам з гэтай (ва Украіне. — Заўв. рэд.) трэба разабрацца. Тым больш цяпер, калі сітуацыя складваецца спрыяльна. І не толькі для нас. Але і для іх, каб не страціць Украіну. Я так разумею гэта», — дадаў палітык.

Раней вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль у інтэрв'ю The Guardian выказаўся пра мэты Крамля ў вайне з Украінай і памылках Пуціна. На яго думку, прэзідэнт РФ не задаволіцца частковай акупацыяй Украіны, хоць і недаацаніў супраціў украінцаў, пры гэтым Захаду варта рыхтавацца да зацяжнога канфлікту.

Нагадаем, 6 снежня ў выступе, прысвечаным падтрымцы Украіны, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн дапусціў, што ў будучыні РФ можа напасці на саюзнікаў па NATO. 17 снежня Уладзімір Пуцін, каментуючы ягоныя словы, заявіў, што ў Расіі «зусім няма рэзону» і «інтарэсу» ваяваць з краінамі NATO.

«У Расіі няма ніякага інтарэсу, ні геапалітычнага, ні эканамічнага, ні палітычнага, ні вайсковага ваяваць з краінамі NATO», — сказаў ён. Паводле яго сцверджання, Расія «зацікаўленая ў развіцці адносін» з краінамі NATO. Пры гэтым саму арганізацыю ён назваў «заднім дваром» ЗША.

Чытайце таксама