Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  2. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  3. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  4. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  5. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  6. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  7. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  8. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  9. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  10. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  11. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  12. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  13. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  14. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  15. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  16. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  17. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
Читать по-русски


У Эканамічным судзе Віцебскай вобласці завяршылі ліквідацыйную вытворчасць кампаніі «ММПЗ-груп». Гэта значыць, што фірму, прызнаную банкрутам, закрываюць. Нагадаем, завод кампаніі нацыяналізавалі паводле рашэння Аляксандра Лукашэнкі, а ўладальнікаў прыватнай кампаніі асудзілі.

Цех «ММПЗ-групп». Фото: facebook.com/MiorySteel
Цэх «ММПЗ-груп». Фота: facebook.com/MiorySteel

Паседжанне пра завяршэнне ліквідацыйнай вытворчасці прайшло 27 снежня мінулага года ў Эканамічным судзе Віцебскай вобласці. «Усе мерапрыемствы, прадугледжаныя планам ліквідацыі даўжніка, на цяперашні час выкананыя», — заявіў у судзе антыкрызісны кіраўнік. Ён паведаміў, што за перыяд ліквідацыйнай вытворчасці спагнаў дэбіторскай пазычанасці з «ММПЗ-груп» на суму 246,1 тысячы рублёў. Пры гэтым пазычанасць перад крэдыторамі на суму больш за 10 млн рублёў з іх згоды спісалі.

Пасля ўсіх працэдур спагнання даўгоў на рахунку ў кампаніі засталося крыху больш за 7,2 тысячы рублёў. Іх заплацяць кіраўніку як узнагароду за працу. Дарэчы, «мама» Мёрскага завода — аўстрыйская кампанія ММРZ GmbH — патрабавала ў судзе, каб гэтага антыкрызіснага кіраўніка знялі.

Таксама аўстрыйская кампанія пярэчыла супраць завяршэння ліквідацыйнай вытворчасці. Яе прадстаўнік заяўляў, што кіраўнік не прыняў мер «для вяртання ва ўласнасць даўжніка неправамерна канфіскаванай маёмасці».

З рашэння суда вынікае, што прадстаўнікі аўстрыйскай кампаніі спрабавалі дабіцца, каб антыкрызісны кіраўнік абскардзіў спецыяльны ўказ Аляксандра Лукашэнкі № 395-с «Пра вытворчасць металічнага ліста і белай бляхі» ад 10 лістапада 2022 года. Гэты дакумент, відавочна, не публікавалі ў адкрытым доступе. Паводле гэтага ўказа, як вынікае з рашэння суда, па сутнасці правялі нацыяналізацыю завода ў Мёрах — перадалі яго створанаму дзяржпрадпрыемству «Металапракатная кампанія», якая працуе пад брэндам Tinergy. У выніку аўстрыйцам не ўдалося абскардзіць указ Аляксандра Лукашэнкі праз Эканамічны суд Віцебскай вобласці.

У выніку суддзя вырашыў завяршыць ліквідацыйную вытворчасць. Таму кампанію трэба закрыць.

Аднак на гэтым судовыя разборкі не заканчваюцца. На 18 студзеня ў Эканамічным судзе Віцебскай вобласці прызначанае чарговае паседжанне. Пазоўнікі — ММРZ GmbH і «Беларусбанк». Прадмет спрэчкі — эканамічная неплацежаздольнасць (банкруцтва). Падрабязнасці наконт гэтага паседжання не паведамляюцца.

Як развівалася гісторыя з нацыяналізацыяй прыватнага завода

Бізнесовец Аляксей Кавалёнак і ягоныя партнёры запусцілі Мёрскі металапракатны завод у 2020 годзе. Інвестыцыі склалі 200 млн еўра. У тым жа годзе «ММПЗ-груп» заключыла спонсарскі кантракт з адной з галоўных гоначных каманд «Формулы-1» McLaren.

У чэрвені 2021 года, незадоўга да візіту на прадпрыемства ў Мёрах Аляксандра Лукашэнкі, сілавікі затрымалі яго кіраўнікоў. Пасля гэтага чыноўнікі ўзяліся «ратаваць» прадпрыемства. У выніку ў 2022 годзе ўсе актывы і даўгі Мёрскага металапракатнага завода перайшлі да новай дзяржаўнай фірмы, яе заснаваў «Белколермет». У жніўні мінулага года Аляксандр Лукашэнка заявіў пра нацыяналізацыю завода «ў сувязі з тым, што прыватнікі не выканалі свае абавязанні», тады палітык абурыўся, што «ідэальнае прадпрыемства ператварылі ў банкрута».

У лістападзе мінулага года завод у Мёрах перадалі створанаму дзяржпрадпрыемству «Металапракатная кампанія», якая працуе пад брэндам Tinergy. Яна падпарадкоўваецца «Белколермету». Кіраўніцтва прадпрыемства запэўнівае, што ў дзяржаўных руках завод працуе паспяхова, з «упэўненасцю ў заўтрашнім дні». Аднак паводле рашэння Саўміна прадпрыемства не публікуе фінансавай справаздачнасці.

Што да «Беларусбанка», то ён удзельнічаў у фінансаванні набыцця асноўнага тэхналагічнага абсталявання. У 2015 годзе кампанія брала крэдыт для фінансавання паставак тэхналагічнага абсталявання з Германіі. «Укладзеныя крэдытныя дамовы на агульную суму 106,2 млн еўра за кошт рэсурсаў нямецкага банка AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH», — паведамляла прэс-служба банка. Для гэтага «Беларусбанк» прыцягваў рэсурсы нямецкіх банкаў. На заводзе ўдакладнялі, што крэдыты бралі на 10 гадоў «пад беспрэцэдэнтна нізкую працэнтную стаўку» і без прыцягнення гарантый урада Беларусі.

На аўкцыёне неаднаразова спрабавалі прадаць маёмасць «ММПЗ-груп» на суму амаль 1,5 млн рублёў. Апошні раз — 3 лістапада. Аднак таргі не адбыліся, не знайшлося ахвочых купіць маёмасць, вынікае з Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак пра банкруцтва.

Чытайце таксама