Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  2. Зеленский прилетел в Анкару, Путин в Турцию не поедет, Трамп — не определился
  3. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  4. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  5. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  6. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  7. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  8. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  9. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  10. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  11. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  12. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  13. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  14. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  15. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  16. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  17. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  18. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
Читать по-русски


Урад збіраецца стымуляваць беларусаў, якія з’ехалі за мяжу, вяртацца на радзіму. Тым часам у краіне працягваюцца рэпрэсіі, закручванне гаек і арышты тых, хто прыязджае дадому з-за мяжы. У гэтай сітуацыі ўзнікаюць пытанні: якіх беларусаў хочуць (і могуць) вярнуць чыноўнікі і якія рэальныя крокі яны маглі б зрабіць для гэтага? Пра гэта «Люстэрка» спытала акадэмічнага дырэктара BEROC, эканаміста Льва Львоўскага.

Фото: pixabay.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com

На фоне ўсё горшай дэмаграфічнай сітуацыі стала складаней абыходзіць бокам праблему міграцыі. Таму нядзіўна, што ўрад падняў пытанне масавага пераезду нашых суграмадзян за мяжу, а таксама зніжэння колькасці замежнікаў, якія выбіраюць для жыцця Беларусь. Тым не менш сама «Канцэпцыя міграцыйнай палітыкі», зацверджаная 23 студзеня, — гэта «пусты дакумент», лічыць эканаміст Леў Львоўскі. На ягоную думку, прыняты ён таму, што ў адказ на абвастрэнне праблемы ўрад фармальна абавязаны мець план яе вырашэння.

— План гэты з рэальнасцю не супадае — ні з тым, што рэальна адбываецца ў краіне, ні з тым, чаго хоча Аляксандр Лукашэнка. Фармальна гэты план зрабілі. Але гэта не значыць, што хтосьці будзе яго ажыццяўляць, рабіць нейкія дзеянні. Гэта проста паперка, [патрэбная для таго, каб] яна проста была, — тлумачыць сваё меркаванне эксперт.

Леў Львоўскі кажа, што праблема з міграцыяй сапраўды ёсць. І тое, што напісана ў канцэпцыі, увогуле правільнае, на яго думку. Аднак у цяперашніх умовах прапісаныя ў ёй крокі практычна нерэалізавальныя. Больш за тое, наўрад ці ва ўрадзе сапраўды хочуць рабіць хоць нешта з апісанага ў канцэпцыі.

Што можа зрабіць Мінск для вяртання беларусаў на радзіму?

На думку эксперта, калі б ва ўрадзе сапраўды хацелі зрабіць нешта для вяртання тых, хто з’ехаў, пачынаць варта было б са спынення бясконцай плыні арыштаў. То-бок дастаткова проста перастаць саджаць людзей з любой нагоды, і частка беларусаў пачне задумвацца пра вяртанне на радзіму.

— Але адзін орган урада піша такую паперу, а другі працягвае саджаць, бо трэба ўсіх трымаць у страху, — кажа эканаміст, адзначаючы, што сёння ў Беларусі за краты можа трапіць кожны. — Ты вяртаешся з Польшчы, а які-небудзь маёр КДБ хоча атрымаць павышэнне па званні і прыдумляе, што ты — удзельнік нейкай змовы.

То-бок першы крок да таго, каб беларусы пачалі вяртацца на радзіму, — стабілізацыя сітуацыі ў краіне. У першую чаргу гэта датычыць сілавых органаў, судоў. А ўжо пасля іх было б важна прымаць эканамічныя меры, якія б дазвалялі людзям бачыць свае перспектывы ў Беларусі.

— Але ніхто не збіраецца сур’ёзна гэтым займацца, — лічыць Леў Львоўскі. — Гэты дакумент напісалі людзі з умоўных Міністэрства эканомікі і Мінпрацы, а людзям з МУС справы няма да гэтай паперкі — яны прыйдуць і скажуць, што бяспека рэжыму значна важнейшая, чым вяртанне сваіх [суграмадзян] або прыцягненне новых мігрантаў.

Чытайце таксама