Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  2. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  3. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  4. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  5. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  6. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  7. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  8. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  9. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  10. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  11. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  12. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  13. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  14. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  15. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  16. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  17. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  18. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
Читать по-русски


Да 2029 года ў кожным раёне краіны мусіць з’явіцца сучасны фізкультурна-аздараўленчы комплекс (ФАК). Такое даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка 21 чэрвеня на адкрыцці ФАК «Алімп» у Дзяржынску.

ФОК «Алiмп» в Дзержинске. 21 июня 2024 года. Фото: president.gov.by
ФАК «Алiмп» у Дзяржынску. 21 чэрвеня 2024 года. Фота: president.gov.by

Адкрыццё новага спартыўнага аб’екта ў райцэнтры прымеркавалі да Дня горада, які Дзяржынск адсвяткаваў у канцы траўня.

Аляксандр Лукашэнка наведаў новы ФАК і даручыў пабудаваць такія ж у тых рэгіёнах краіны, дзе такіх спартыўных аб’ектаў яшчэ няма.

— У кожным раёне ў наступнай пяцігодцы такі аб’ект мусіць быць, — сказаў ён.

Нагадаем, мінулым спартыўным мегапраектам Лукашэнкі былі лядовыя палацы. Даручэнне ўзвесці іх ледзь не ў кожным раёне ён даў яшчэ ў 2007 годзе. Праз сем гадоў Лукашэнка прызнаў, што з будаўніцтвам спартыўных і культурных аб’ектаў у краіне перабралі.

— Мы навучыліся рабіць гэта танна. Але мы іх столькі маем сёння, колькі не можам задзейнічаць, а галоўнае — яны не даюць нам той аддачы, на якую мы разлічвалі. Давайце спынімся з сацыяльнымі аб’ектамі і звернем увагу больш на вытворчасць, на тое, што прыносіць грошы. Трэба ўкладваць больш у вытворчасць і валютаакупныя праекты, — сказаў Лукашэнка.

Дарэчы, артыкул з гэтымі цытатамі Лукашэнкі ў першакрыніцы — дзяржагенцтва БЕЛТА — ужо не знайсці. Аднак матэрыял захаваўся ў архіве.

Адзначым, што, паводле звестак НАК Беларусі, у краіне налічваецца 45 лядовых арэн (на 118 раёнаў).