Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Как российским СМИ приказано освещать переговоры в Стамбуле и почему туда отправили переговорщиков 2022 года — мнение экспертов
  2. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  3. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  4. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  5. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  6. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  7. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  8. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  9. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  10. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  11. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  12. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  13. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  14. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
Читать по-русски


Беларусь гатовая абмяркоўваць з Польшчай бяспеку на мяжы. Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Алейнік па выніках перамоваў з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым, перадае БЕЛТА.

Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото: t.me/granica_bypl
Выява выкарыстаная ў якасці ілюстрацыі. Фота: t.me/granica_bypl

— Гэтыя заклікі (кіраўніцтва Польшчы пра закрыццё мяжы з Беларуссю. — Заўв. рэд.) вядуць да эскалацыі, дэманструюць ультыматыўны характар выбудоўвання адносін з партнёрамі, — сказаў Сяргей Алейнік. — Адзіны шлях — гэта дыялог. Калі ў Польшчы да гэтага гатовыя, то мы гатовыя гэтыя тэмы абмяркоўваць. Але на раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове.

Нагадаем, 22 чэрвеня стала вядома, што ўрад Польшчы разглядае магчымасць закрыцця апошніх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Пра гэта ў інтэрв'ю ў эфіры тэлеканала TVN заявіў міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

— У сувязі з дзеяннямі Беларусі мы разглядаем магчымасць закрыцця ўсіх памежных пераходаў. Цяпер мы вывучаем пытанне, ці ўплывае гэта на эканоміку, — сказаў Сікорскі.

Ён растлумачыў, што гэта звязана з беспарадкамі з мігрантамі на мяжы.

— Фіны закрылі памежныя пераходы з Расіяй, і праблемы скончыліся, — дадаў міністр.

У апошнія тыдні сітуацыя з мігрантамі на польска-беларускай мяжы пагоршылася. Колькасць спробаў незаконна перасячы мяжу зноў вырасла, а ў канцы траўня адбылося некалькі інцыдэнтаў з нападам на супрацоўнікаў Памежнай службы Польшчы. Пацярпелы салдат, які патруляваў мяжу, праз некалькі дзён памёр.

Праз эскалацыю Варшава вырашыла вярнуць на мяжы з Беларуссю 200-метровую буферную зону, куды забаронена заходзіць староннім, — такая зона ўжо дзейнічала ў пачатку міграцыйнага крызісу на мяжы ў 2021−2022 гадах.

Крызіс узнік на фоне пагаршэння адносін паміж Беларуссю і Літвой, Латвіяй і Польшчай вясной 2021 года. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь больш не будзе стрымліваць нелегальных мігрантаў у краіны Еўрасаюза, бо з прычыны санкцый «у нас на гэта няма ні грошай, ні сіл». З таго часу патокі мігрантаў амаль бесперапынна атакуюць мяжу ЕС, нават платы, якія давялося ўзвесці еўрапейскім краінам, не цалкам дапамагаюць іх стрымаць. Літва, Латвія і Польшча прынялі рашэнне не пускаць мігрантаў на сваю тэрыторыю. Яны разварочваюць іх і адпраўляюць назад у Беларусь, дзе іх нярэдка зноў прымушаюць штурмаваць мяжу.

На мяжы Польшчы і Беларусі цяпер працуе толькі адзін памежны пераход для пасажырскага транспарту («Брэст — Тэрэспаль») і адзін для грузавога аўтатранспарту («Кукурыкі — Казловічы»), а таксама грузавы чыгуначны пераход. Пункт пропуску ў Баброўніках польскі бок закрыў у 2023 годзе пасля таго, як у Беларусі асудзілі на восем гадоў зняволення гродзенскага журналіста, прадстаўніка польскай меншасці Андрэя Пачобута. Пункт пропуску ў Брузгах быў закрыты восенню 2021 года ў сувязі з нападамі мігрантаў, што спрабуюць нелегальна перасекчы мяжу.

Чытайце таксама