Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  2. «Ушли все ограничители». Зачем беларусские военные пели на Красной площади хвалебную песню о Лукашенко — мнение аналитика
  3. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  4. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  5. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  6. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  7. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  8. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  9. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  10. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  11. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  12. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  13. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  14. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  15. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  16. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  17. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  18. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  19. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
Читать по-русски


«Белдзяржстрах» не будзе афармляць аўтакаска на некаторыя маркі аўтамабіляў, піша Blizko.by. Прычым у пераліку марак і дарагія спарткары, і вельмі папулярныя ў Беларусі электрамабілі. На беларускіх анлайн-пляцоўках дзясяткі абвестак з гэтымі мадэлямі.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

У дакуменце, копія якога ёсць у рэдакцыі Blizko.by, гаворыцца, што цяпер на добраахвотнае страхаванне наземных транспартных сродкаў (аўтакаска) не будуць прымаць аўтамабілі наступных марак:

  • LiXiang
  • Dongfeng E11K
  • HiPhi
  • Bentley
  • Ferrari
  • Lamborghini
  • Maserati

Можна заўважыць, што спіс гэты вельмі неаднародны. Так, апошнія пяць брэндаў выпускаюць дарагія прадстаўнічыя аўтамабілі, а таксама спорт- і суперкары. Але першыя дзве маркі выпускаюць папулярныя ў Беларусі электрамабілі. Напрыклад, у Мінску мінімум два дылеры гатовыя прыгнаць электракар LiXiang ці прадаць ужо гатовы. Да таго ж на адной з пляцовак па продажы патрыманых машын лёгка знайсці некалькі дзясяткаў прапановаў LiXiang розных мадэляў у раёне 60 тысяч рублёў. Што да Dongfeng E11K, то яго гатовыя прывезці ў Мінск і прадаць новым прыкладна за 20 тысяч еўра.

Документ опубликован blizko.by
Дакумент апублікаваны blizko.by

Журналісты выдання патэлефанавалі ў «Белдзяржстрах» і пацікавіліся, чаму асобныя аўтабрэнды перасталі страхаваць. Там адказалі, што было прынятае рашэнне часова спыніць страхаваць гэтыя машыны. Прычына?

«Вы не зможаце іх адрамантаваць. А калі і зможаце, то без гарантыі, — сказалі ў кампаніі. — Адсутнічаюць афіцыйныя дылеры па дастаўцы запчастак».

Чытайце таксама