Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  2. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  3. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  4. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  5. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  6. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  7. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  8. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  9. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  10. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  11. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  12. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  13. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  14. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  15. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  16. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка 16 верасня прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Уладзіміра Арлоўскага. Ён пацікавіўся, як працуе служба ва ўмовах санкцый, закрытых пунктаў пропуску і пераарыентацыі эканомікі на ўсход, а таксама як ідуць справы з кантрабандыстамі, перадае прэс-служба палітыка.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Са словаў Лукашэнкі, у беларускіх мытнікаў «цяпер працы дадалося значна, асабліва пасля таго, як у нас з’явіліся праблемы з Захадам».

— Усё ж такі мы пераарыентавалі сваю эканоміку на ўсход. Якая цяпер сітуацыя ў сувязі з гэтай пераарыентацыяй таварных патокаў на ўсход і як працуе мытня? — спытаў ён.

Таксама палітыка цікавіла сітуацыя з транзітам беларускіх грузаў, мытнымі плацяжамі і бяспекай на мяжы.

— Што ў нас з кантрабандыстамі? — удакладніў Лукашэнка.

Ён таксама паскардзіўся на «шаленства» заходніх суседзяў Беларусі, якія закрылі некалькі пунктаў пропуску на мяжы.

— Натуральна, можна было адмахнуцца ад гэтага, сказаць, што санкцыі ўвялі, не гандлюем так з Захадам, як раней. Але ж [Беларусь. — Заўв. рэд.] транзітная краіна. Таму для нас гэтая ацэнка важная, — сказаў палітык і папрасіў даць ацэнку сітуацыі «ў перспектыве на будучыню».

У сваю чаргу кіраўнік ДМК адрапартаваў яму, што «мытня стала больш мабільнай і больш даступнай для айчыннага бізнесу», хоць закрыццё пунктаў пропуску і «наўмыснае перашкаджанне сумежнымі краінамі руху беларускіх грузаў» памянялі сітуацыю на мяжы з ЕС.

— Мы ў сувязі з гэтым мяняем свае тэхналогіі і падыходы. Самае галоўнае — максімальная падтрымка нашых прадпрыемстваў, дапамагаем мяняць лагістыку на ўсход. Лагістыка стала больш складаная, шматступенная. Мы перабудоўваем свае тэхналогіі, каб мы маглі афармляць грузы з любога мытнага пункта, дзе ёсць свабодны мытнік. Гэтыя тэхналогіі мы выкарыстоўваем пастаянна, — расказаў Уладзімір Арлоўскі.

Ён дадаў, што пры неабходнасці афармлення ў начны час мытнікі задзейнічаюць кругласутачныя пункты, якія афармляюць любы груз.

Што да ўкраінскага кірунку, то з асноўных пунктаў пропуску «мытня не сыходзіла»:

— Мы засталіся на працоўных месцах і ажыццяўляем выдаленае мытнае афармленне грузаў, якія знаходзяцца ўнутры краіны, — патлумачыў Арлоўскі.

Паводле яго, такім чынам падтрымліваецца кваліфікацыя супрацоўнікаў, а тэхніка не прастойвае.

— Калі трэба будзе, мы будзем гатовыя аднавіць у поўным аб’ёме мытнае афармленне ўжо на мяжы, — дадаў старшыня ДМК.

У той жа час беларускія мытнікі выяўляюць «даволі сур’ёзныя аб’ёмы ўвозу ў нашую краіну як зброі, так і боепрыпасаў, патронаў, наркотыкаў, валюты, якая можа быць выкарыстаная ў тэрарыстычнай дзейнасці».

— Так, за восем месяцаў гэтага года мытнымі органамі выяўлена блізу 50 штук агнястрэльнай зброі і частак да агнястрэльнай зброі, блізу трох тысяч патронаў, куль, складнікаў боепрыпасаў, блізу 2,5 тысячы адзінак халоднай зброі, — пералічыў Уладзімір Арлоўскі.

Нагадаем, на беларускай мяжы цяпер функцыянуюць толькі пяць аўтадарожных пунктаў пропуску з ранейшых 26: па два на польскім і літоўскім кірунках і адзін — на латвійскім.

Чытайце таксама