Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  2. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  3. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  4. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  5. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  6. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  7. Как российским СМИ приказано освещать переговоры в Стамбуле и почему туда отправили переговорщиков 2022 года — мнение экспертов
  8. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  9. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  10. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  11. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
Читать по-русски


/

У 2025 годзе ў Беларусі запрацуе чарговае пенсійнае новаўвядзенне. Гэта звязана з рынкам працы. Змяненне прадугледжваецца праўкамі ў заканадаўства па занятасці.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: «Зеркало»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Са студзеня 2025 года ў Беларусі ўвядуць змяненне ў заканадаўства, якое датычыць занятасці. Сярод іншага чыноўнікі хочуць дадаць новыя катэгорыі насельніцтва, якім нельга будзе рэгістравацца беспрацоўнымі ў цэнтрах занятасці.

Так, такую забарону ўвядуць для тых, хто атрымлівае сацыяльную пенсію. Нагадаем, яе прызначаюць тым, хто не змог выпрацаваць мінімальны страхавы стаж і трапіў у пенсійную пастку — не прызначылі працоўнай. Страхавы стаж — гэта перыяд, за які выплачваліся ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Сёлета ён складае 19 гадоў і 6 месяцаў. Жанчыны могуць яе атрымаць у 60 гадоў, а мужчыны — у 65. Сацыяльная пенсія цяпер складае 218,9 рубля.

Цяпер не зарэгіструюць у цэнтрах занятасці тых, хто атрымлівае пенсіі па ўзросце, за выслугу гадоў, а таксама прафесійную. Калі сацыяльную, то стаць на ўлік можна.

Каго яшчэ перастануць рэгістраваць беспрацоўнымі (і хто цяпер у гэтым «чорным» спісе)?

Таксама беспрацоўнымі не будуць рэгістраваць тых, хто прызнаны недзеяздольным. Але для гэтага мусіць быць праведзена медыцынска-сацыяльная экспертыза.

Цяпер у цэнтрах занятасці не зарэгіструюць у тым ліку тых, каму няма 16 гадоў, хто знаходзіцца ў лекава-працоўных прафілакторыях. Таксама гэтая забарона датычыць тых, хто адбывае пакаранне паводле прысуду суда ў выглядзе папраўчых работ.

Чытайце таксама