Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  2. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  5. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  6. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  7. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  8. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  9. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  10. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  11. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  12. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  13. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
Читать по-русски


Старшыня Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гара паведаміў прозвішчы новых абвінавачаных, у дачыненні да якіх будзе адкрытая завочная спецвытворчасць, піша «Sputnik Беларусь».

Дмитрий Гора в эфире ОНТ. Скриншот видео
Дзмітрый Гара ў эфіры АНТ. Скрыншот відэа

«Ініцыяваная спецвытворчасць у дачыненні да сапраўдных здраднікаў, людзей, якія нанеслі велізарную шкоду нашай краіне», — паведаміў Гара.

Старшыня СК Беларусі ўдакладніў, што пад дадзенымі характарыстыкамі ён мае на ўвазе таксама Пуцілу, BYPOL і людзей, якія далучыліся да гэтай арганізацыі.

«У тым ліку і здраднік Лупаносаў, які праходзіў службу ў праваахоўных органах. І ў канчатковым выніку здзейсніў здраду дзяржаве, здрадзіў і дзяржаве, і народу», — падкрэсліў Гара, дадаўшы, што назваў прозвішчы асноўных фігурантаў справаў «экстрэмісцкай скіраванасці».

Станіслаў Лупаносаў працаваў у ГУБАЗіК з ліпеня 2020 года, пасля выбараў звольніўся і з’ехаў з краіны. Лупаносаў унесены КДБ у «пералік асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», прызнаны абвінавачаным па артыкулах аб замаху на акт тэрарызму і несанкцыянаваным капіяванні інфармацыі — яго абвінавачваюць у перадачы дадзеных BYPOL. Сцяпан Пуціла — адзін са стваральнікаў тэлеграм-канала NEXTA. Унесены КДБ у «пералік асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Супраць Пуцілы распачатыя крымінальныя справы па 10 артыкулах. Улады Беларусі абвясцілі Пуцілу ў міждзяржаўны вышук. Заснавальнік NEXTA ў 2020 годзе атрымаў міжнародную абарону, а ў 2021-м — статус палітычнага ўцекача ў Польшчы.

Што такое спецыяльная вытворчасць

Як тлумачаць на сайце СК, «спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс». То-бок спецвытворчасць фактычна з’яўляецца першым крокам да нядаўна ўзаконеных у Беларусі завочных судоў над тымі, хто знаходзіцца за мяжой.

Разам з абвяшчэннем аб адкрыцці спецыяльнай вытворчасці СК выклікае фігурантаў у Беларусь для правядзення следчых дзеянняў — публікацыя гэтай інфармацыі на сайце ведамства паводле цяперашняга закона лічыцца належным паведамленнем. Усіх іх чакаюць у Мінску ў цэнтральным апараце СК на вуліцы Фрунзе, 19.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ў ліпені падпісаў закон пра змены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, якія дазваляюць судзіць беларусаў, што знаходзяцца за мяжой, завочна і нават асуджаць іх на расстрэл.