Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  2. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  3. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  4. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  5. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  6. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  7. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  8. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  9. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  10. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  11. В Стамбуле начинаются переговоры Украины и России — они пройдут за закрытыми дверями
  12. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  13. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  14. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  15. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  16. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  17. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
Читать по-русски


У верасні мінулага года Лукашэнка «чуў нутром», што ў Беларусі ёсць уласная нафта, «якой мы не бачым», і марыў нарасціць здабычу да 3−3, 5 млн тон у год. Нядаўна кіраўнік Мінпрыроды даў справаздачу пра тое, з якім паказчыкам па аб’ёмах краіна выйдзе да канца года: удасца атрымаць каля паловы гэтага паказчыка, усяго 1,8 млн тон. Затое міністр пахваліўся «найвелізарнейшымі запасамі» іншых выкапняў — каменнай і калійнай соляў, а яшчэ золата і ўрану. Ён удакладніў, што апошнія яшчэ трэба будзе разведаць з улікам «прыцягнення новых тэхналогій». Але ці сапраўды ёсць што разведваць і якая перспектыва па здабычы ў гэтых радовішчах? Спыталі беларускага геафізіка.

Фото с сайта pixabay.com
Здабыча золата ў свеце. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота ўзятае з сайта pixabay.com

Станіслаў працаваў у адным з беларускіх навуковых інстытутаў. Мы змянілі яго імя і не называем дэталі што да адукацыі і атрыманага досведу з прычын бяспекі.

Дзе ў Беларусі золата?

Пра здабычу золата ў нашай краіне Станіславу вядома няшмат. Ён кажа, што яшчэ ў студэнцкія гады педагогі практычна нічога не расказвалі пра гэта, і мяркуе, што так выйшла таму, што залатаносных радовішчаў прамысловага або «каляпрамысловага» маштабу не было выяўлена.

— Гэтая інфармацыя актуальная і цяпер, таму што ў нас не праводзіцца геалагічная разведка золата. Наогул яно знаходзіцца ў любым месцы планеты ў асадкавым чахле ці фундаменце, але колькасць не такая, каб можна было здабываць, — тлумачыць геолаг. — У Беларусі, магчыма, дзесьці золата і ёсць, але яго цяжка дастаць, і я не ведаю месцаў, дзе здабыча была б перспектыўнай. Думаю, гэта страсанне паветра з боку міністра — мы не сядзім на нейкім залатым чамадане.

У жніўні 2021 года пра гэта ж гаварылі і ў «Белдзяржгеацэнтры», калі тлумачылі, чаму спынілі пошук каштоўных металаў і камянёў у рамках пілотнага праекта.

— Праводзіліся мэтанакіраваныя работы па пошуку золата, палявыя і доследныя работы на кар’ерах. У выніку быў атрыманы злітак золата вагой 1 кг. Золата ёсць, але канцэнтрацыя настолькі мізэрная, што здабываць эканамічна немэтазгодна, — расказваў намеснік дырэктара прадпрыемства Аляксей Ваўрыш.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Мінпрыроды Алег Мох гэта пацвердзіў, дадаўшы, што спробы здабычы золата, як і бурштыну і алмазаў, не сталі паспяховымі, перспектыўных участкаў у Беларусі няма.

Праз паўгода ў каментары Onliner загадчык лабараторыі геатэктонікі і геафізікі Інстытута прыродакарыстання НАН Яраслаў Грыбік казаў, што «адносна высокія канцэнтрацыі золата ў чацвярцічных адкладах адзначаныя, напрыклад, у Мінскай і Гродзенскай абласцях». Але таксама дадаваў: «Гэта яшчэ не значыць, што ёсць прамысловы сэнс». У публікацыі адзначалася, што «не выяўлена дастатковых аб’ёмаў» для здабычы і «крышталічнага золата», хоць у некалькіх комплексах пародаў крышталічнага фундамента яго выявілі.

— Падчас апошніх даследаванняў выяўленае ўтрыманне золата — да 500 міліграмаў на тону пароды. Казаць пра самастойныя залатарудныя аб’екты, вядома, нельга, але ёсць некалькі участкаў з павышаным утрыманнем металу, — адзначала старшы навуковы супрацоўнік Інстытута геалогіі Марына Гурыновіч.

З уранам таксама ўсё не так, як сказаў міністр?

З тэмай здабычы ўрану ў Беларусі Станіслаў знаёмы добра і кажа, што ён у нашай зямлі сапраўды ёсць:

— Яшчэ ў 1980-я праводзіліся даследаванні «кіраўскай экспедыцыяй», у іх удзельнічаў наш геолаг Алег Маскалёў. Тады рабілася сетка свідравін (сотні, а можа і тысячы), бралі воды на хімічны склад першага-другога ваданоснага гарызонтаў, будаваліся геалагічныя разрэзы, карты, па іх і знайшлі ўран.

Але геафізік дадае, што большая частка яго знаходзіцца ў глінах, аргілітах і алеўрытах, адкуль яго дастаць складана, а яшчэ дзесяць гадоў таму не было тэхналогій, каб здабываць паспяхова. Хоць у нас таксама ёсць уран, які залягае ў пясчаніках, і з іх элемент здабыць лягчэй — вышчалочваннем.

— Наколькі я ведаю, у нас каля 30 тысяч тон уранавай руды ўжо знойдзена, — і гэта нямала, — адзначае спецыяліст. — Каб вы разумелі, Казахстан у год здабывае 20 тысяч тон, гэта 40% сусветнай здабычы. То-бок лічбы буйныя нават з улікам таго, што не праведзеная разведка, а толькі, груба кажучы, ацэначны пошук.

Геафізік дадае: калі ў Беларусі вырашаць заняцца здабычай урану, перспектывы на гэта ёсць. Ён называе пяць «умоўна буйных плошчаў», сярод якіх самыя вялікія — Лельчыцкая, Валаўская недалёка ад мяжы з Украінай:

— У раёне Лельчыцаў — урананосныя пясчанікі. На глыбіні 70−150 метраў, груба кажучы, ёсць што выкачваць. Наколькі я ведаю, ёсць буйныя рудапраяўленні ўрану і ў Заброддзі, на захадзе Беларусі, але там — у крышталічным фундаменце, у старых пародах, на глыбіні дзесьці 250 метраў. Ва ўранавай рудзе, дарэчы, утрымліваюцца і іншыя рэдказямельныя элементы накшталт ітрыю і вісмуту, якія таксама каштуюць грошай.

Нядаўна вядомы геолаг Алег Маскалёў гаварыў, што здабыча урану лічыцца рэнтабельнай, калі яе сабекошт не перавышае $ 80 за кілаграм. Ці ёсць сэнс цяпер беларусам брацца за гэтую справу?

— Не ведаю, колькі будзе каштаваць здабыча, але калісьці падлічвалі, што па сабекошце ўсё праходзіць. Гэта нядорага: свідруюцца дзве свідравіны, у адну заліваецца спецыяльны раствор для ўранавай руды, з другой потым яго выпампоўваюць, пазней у цэнтрыфугах узбагачаюць і з вадкасці здабываюць ужо сам уран. Толькі ўзбагачальны камбінат знаходзіцца ва Украіне, а там цяпер «праблемы», таму не ведаю, куды б мы яго адпраўлялі. Тэарэтычна — у той жа Казахстан. Але я лічу, што гэта цалкам рэнтабельна, нават калі выходзіць у нуль. Вы ж разумееце, што гэта будзе наш уран, не давядзецца купляць за мяжой. А калі нарасціць аб’ёмы здабычы, думаю, рэнтабельнасць будзе павышацца, а выдаткі на працы — падаць, — кажа Станіслаў.

Фото: TUT.BY
Беларуская АЭС. Фота: TUT.BY

Ён лічыць, што пачынаць займацца ўранам у нашай краіне можна «хоць заўтра». Яго выкарыстоўваюць у атамнай энергетыцы, а трансуранавыя элементы — для атрымання іншых рэчываў, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Ці перспектыўна Беларусі прадаваць уран, хто патэнцыйна мог бы яго купіць, калі ў найбліжэйшых эканамічных саюзнікаў, Казахстана і Расіі, ён ужо ёсць?

— Думаю, рынкі збыту ўжо наладжаныя, і ўклініцца ў іх не так проста. Зноў жа, калі дзесьці нешта з’яўляецца, цана на гэта падае, — тлумачыць геолаг. — То-бок калі мы скажам, што ў нас шмат урану, цана на яго можа ўпасці, і рэнтабельнасць пры гэтым пацярпіць. Казахстан зможа закрыць падзенне цаны за кошт нарошчвання здабычы, а Беларусь — не. Але я лічу, калі такія рэчы ёсць, можна здабываць нават у страту, калі ў нас ёсць свая АЭС.

Праўда, у гісторыі са здабычай урану ёсць адна праблема: спецыялістаў па ім у Беларусі практычна няма.

— Раней усё па гэтай тэме было сакрэтна, таму пра ўран мала хто чаго ведае, — адзначае суразмоўца. -У нас усё заглухла ў 90-х гадах. Уран, наколькі я памятаю, раней нікога не цікавіў — усім падавай нафту!