Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  2. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  6. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  7. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  8. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  9. Беларусские подростки показали средние пальцы во время салюта. Их уже задержали
  10. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  11. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  12. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  13. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
Читать по-русски


Малалетняе дзіця грамадзянкі Беларусі і яе мужа знайшлі загінулымі ў Турцыі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Турцыі.

Мужчина смотрит на разрушенные дома в Кахраманмараше, Турция, 7 февраля 2023 года. Фото: Reuters
Мужчына глядзіць на разбураныя дамы ў Кахраманмарашы, Турцыя, 7 лютага 2023 года. Фота: Reuters

«Паводле ўдакладненай інфармацыі з месца пошукавых работ у Кахраманмарашы, з-пад завалаў дасталі целы яе мужа (грамадзяніна Турцыі) і аднаго малалетняга дзіцяці. Абое загінулі. Пошукі грамадзянкі Беларусі і яе другога малалетняга дзіцяці працягваюцца», — праінфармавалі ў дыпмісіі.

Напярэдадні тэлеканал «Белсат» са спасылкай на знаёмую загінулай жанчыны паведаміў, што загінула ўся сям’я.

8 лютага ў беларускім пасольстве ў Анкары расказалі, што пасля стыхійнага бедства не могуць знайсці чатырох беларусаў — адну жанчыну і траіх дзяцей. Сярод іх — грамадзянка Беларусі і двое яе дзяцей, якія жылі якраз у горадзе Кахраманмараш.

Землятрус магнітудай 7,7 з эпіцэнтрам на глыбіні 7 км здарыўся ў 4.17 раніцы 6 лютага ў правінцыі Кахраманмараш на поўдні Турцыі. Наступствы закранулі мноства рэгіёнаў Турцыі і суседняй Сірыі. Штуршкі доўжыліся ўвесь дзень. Паводле апошніх звестак, загінула больш за 11 тысяч чалавек.