Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  2. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  3. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  4. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  5. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  6. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  7. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  8. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  9. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  10. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  11. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  12. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  13. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  14. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  15. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  16. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  17. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
Читать по-русски


Вынікі першага цэнтралізаванага экзамену па рускай і беларускай мовах пракаментаваў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Яго каментар увечары 29 траўня апублікавала прэс-служба ведамства.

Андрей Иванец. Фото: ОНТ
Андрэй Іванец. Фота: АНТ

Міністр адзначыў, што «цяпер распаўсюджваецца вялікая колькасць фэйкаў што да вынікаў першага ЦЭ».

— Напрыклад, хтосьці паведамляе, што колькасць тэставых балаў у некаторых асабістых кабінетах выпускнікоў складае больш за 100 балаў. Кожны такі факт быў правераны, ніводнага пацверджання наяўнасці тэхнічнага збою няма. Міністэрствам адукацыі будзе адсочвацца кожны выпадак распаўсюду недакладнай інфармацыі, матэрыялы будуць накіраваныя для ацэнкі дзеянняў распаўсюднікаў фэйкаў. Інфармацыя пра тое, што будуць перагледжаныя вынікі цэнтралізаванага экзамену, што прынятая адпаведная пастанова Савета Міністраў, — таксама поўны фэйк, — сказаў Іванец.

Кіраўнік адукацыйнага ведамства падкрэсліў, што выпрацаваныя з 2019 года падыходы да методыкі разліку тэставых балаў і шкала пераводу ў 10 балаў, прынятая ў студзені гэтага года, «дазваляюць аб’ектыўна правесці ацэнку ведаў выпускнікоў».

— Пацверджанне гэтага — практычна поўнае супадзенне гадавых адзнак у атэстаце, якія атрымліваюць нашыя выпускнікі, з ацэнкамі, якія яны атрымалі на ЦЭ. Некаторыя выпускнікі і іх бацькі хвалююцца праз тое, што колькасць тэставых балаў у іх адносна невысокая, але методыка разліку балаў была цалкам ідэнтычная леташняй. Усе знаходзяцца ў абсалютна аднолькавых справядлівых умовах. Адпаведна, тая задача, якая стаяла ў рамках правядзення цэнтралізаванага экзамену, а гэта аб’ектыўная ацэнка ведаў выпускнікоў 11-х класаў, выкананая ў поўным аб’ёме. Другая задача ЦЭ — гэта забяспечанне справядлівага адбору для паступлення дзяцей ва ўстановы вышэйшай адукацыі незалежна ад таго, дзе яны пражываюць: у буйным населеным пункце альбо ў дробным — аграгарадку. Дзве гэтыя ўмовы выкананыя цалкам, — сказаў на заканчэнне Андрэй Іванец.

Нагадаем, вынікі ЦЭ па рускай і беларускай мове прыйшлі раніцай 29 траўня. Школьнікі і іх бацькі лічаць, што ў разліках былі памылкі — за адзін-два няправільныя адказы здымалі 15−20 балаў. Як расказвалі нашыя чытачы, па тэлефоне РІКВ казаў пра збой у сістэме і абяцаў пералічыць вынікі.

Пазней прэс-служба Мінадукацыі паведаміла, што РІКВ «яшчэ раз праверыў вынікі ЦЭ, нібыта атрыманыя выпускнікамі, дзе было прастаўлена больш за 100 балаў або дробавыя значэнні».

«Інфармацыя аказалася фэйкавай, такіх вынікаў у базе не было», — адзначылі ў ведамстве.

Чытайце таксама