Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  2. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  5. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  6. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  7. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  8. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  9. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  10. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  11. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  12. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  13. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
Читать по-русски


У суботу, 24 чэрвеня, стала вядома, што Яўген Прыгожын, які арганізаваў мяцеж у Расіі, адыдзе ў Беларусь. У Крамлі заявілі: крымінальную справу супраць кіраўніка ПВК Вагнера спыняць. Даведаліся ў юрыста Беларускай асацыяцыі правоў чалавека, ці мусяць Яўгена Прыгожына прыцягнуць да адказнасці па законе нашай краіны.

Евгений Пригожин после вывода наемников ЧВК Вагнера из Бахмута. 2023 год. Скриншот видео
Яўген Прыгожын пасля вываду наймітаў ПВК Вагнера з Бахмута. 2023 год. Скрыншот відэа
З меркаванняў бяспекі мы не называем імені суразмоўцы.

Юрыст тлумачыць, што прыцягненне Прыгожына да адказнасці залежыць ад таго, ці захоча гэта зрабіць дзяржава.

— Я не ведаю ўсёй дзейнасці Прыгожына, але што да найміцтва — стварэнне фарміравання (гаворка пра ПВК. — Заўв. рэд.) і найму туды людзей можна кваліфікаваць па арт. 132 і 133 КК. [Дзеянні Прыгожына ў шэтым выпадку] - ваенныя злачынствы. Яны ўніверсальныя, адпаведна, гэтыя артыкулы распаўсюджваюцца як на грамадзян краіны, так і не. Найміцтва на тэрыторыі іншай краіны — гэта злачынства.

Арт. 132 КК — «Вярбоўка, навучанне, фінансаванне і выкарыстанне наймітаў». Караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад сямі да пятнаццаці гадоў. Арт. 133 КК — «Найміцтва», прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў са штрафам або без штрафу.

Аднак больш важны момант, кажа юрыст, — гэта артыкул 136 КК «Злачынныя парушэнні нормаў міжнароднага гуманітарнага права падчас узброеных канфліктаў».

— Ёсць база расследаванняў ваенных злачынстваў. У ёй у тым ліку ўстаноўлена, што ваенныя злачынствы здзейсненыя на тэрыторыі Бахмута. Спецыяльны трыбунал яшчэ не створаны, але законы Украіны, гэтак жа, як і законы Беларусі, дазваляюць прыцягваць да адказнасці за ваенныя злачынствы. Я б на месцы Украіны выдала ордар на арышт Прыгожына і расследавала б у дачыненні да яго крымінальную справу (магчыма, такое ёсць, хоць мы гэтага не ведаем). І тады першае, што я б зрабіла, — запатрабавала б ад Беларусі выдаць яго.

Арт. 136 КК — «Злачынныя парушэнні нормаў міжнароднага гуманітарнага права падчас узброеных канфліктаў». Караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да дваццаці гадоў.

— Беларусь абавязаная яго выдаць?

— Тут як вырашыць Беларусь, але фармальна мусяць быць падставы, чаму яго не хочуць выдаваць. Гэта грамадзянін іншай краіны. Мы не ведаем якой, але, дапусцім, Расійскай Федэрацыі. Тады чаму не? У іншым выпадку, калі ўлічваць заявы Беларусі, што яна не ўдзельніца вайны, да яе ўзнікаюць пытанні.

Да таго ж калі ў Беларусі вядуцца перамовы з наймітамі і тымі, хто ўдзельнічае ў вайне ва Украіне, гэта апасродкавана ставіць Беларусь у сітуацыю, якую спрабуе ігнараваць Украіна. Цяпер будзе вельмі дзіўна, калі Украіна не папросіць выдаць Прыгожына.

— У Беларусі патэнцыйна яго таксама мусяць судзіць па арт. 136 КК?

— Так.

— У пачатку размовы вы сказалі, што для таго каб на Прыгожына завялі справу ў Беларусі, патрэбная воля дзяржавы. Што гэта значыць?

— У нас прыцягненне да адказнасці — гэта вотчына дзяржавы. Адпаведна, каб распачаць гэтую справу, мусіць быць жаданне Рэспублікі Беларусь. З 2020 года мы ведаем, што на адных падставах справы адкрываюць, а на іншых — не.

— Жаданне дзяржавы ў гэтым выпадку роўнае жаданню Аляксандра Лукашэнкі?

— Такога кшталту справа ў Беларусі не будзе распачатая на жаданне следчых органаў, як бы моцна яны гэтага ні хацелі. Думаю, тут будзе волевыяўленне органаў улады. Наколькі я разумею, Прыгожын спыніў свой паход пад нейкія гарантыі. Адна з іх — што яго не прыцягнуць да адказнасці. Таму ці можа тут вырашыць нешта следчы — не. Ці вырашае Лукашэнка? Мы не ведаем. Я дапускаю, што так, але не ведаю гэтага напэўна.

— Яшчэ пра закон. Дапусцім, калі б у Беларусі ўсе дзейнічалі строга па законе і з’явіўся следчы, які палічыў бы патрэбным завесці крымінальную справу на Прыгожына, змог бы ён гэта зрабіць?

— Па законе — так.

Чытайце таксама