Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  2. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  5. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  6. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  7. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  8. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  9. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  10. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  11. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  12. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  13. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
Читать по-русски


У Беларусі ўнесеныя змены ў закон «Аб мовах», які з 1990 года рэгламентуе моўную палітыку дзяржавы. Сярод іншага цяпер адмяняецца права на атрыманне адукацыі на мове нацменшасці ў школах. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Здымак мае ілюстрацыйны характар

Артыкул 10 закона «Аб мовах» датычыць дакументаў грамадзян Беларусі. Удакладняецца, што звычайны, біяметрычны, біяметрычны дыпламатычны і службовы пашпарты, а таксама ID-карта выдаюцца на беларускай, рускай і англійскай мовах. Першапачаткова замест англійскай мовы былі пазначаныя «іншыя мовы».

Вядзенне судаводства (артыкул 14) і справаў аб адміністрацыйных правапарушэннях (артыкул 15) дапускаецца на беларускай і рускай мовах (раней — на беларускай або рускай мовах).

Артыкул 22 замацоўвае, што атрымліваць дашкольную, агульную сярэднюю і спецыяльную адукацыю можна на беларускай і (або) рускай мовах. У ранейшай рэдакцыі — «на беларускай або рускай мовах». Пры гэтым скасоўваецца права на атрыманне адукацыі на роднай мове для асобаў іншых нацыянальнасцяў, якія жывуць у Беларусі.

Згодна з новай рэдакцыяй закона, у адпаведнасці з пажаданнямі выхаванцаў, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў па рашэнні мясцовых уладаў і па ўзгадненні з Мінадукацыі могуць стварацца асобныя групы ў дзіцячых садках, дзе выхаванцы вывучаюць мову нацыянальнай меншасці, а таксама аналагічныя класы ў школах.

Ад вывучэння беларускай і рускай моваў могуць быць вызваленыя грамадзяне іншых краін і асобы без грамадзянства, якія часова жывуць у Беларусі.

Акрамя таго, пры наяўнасці ўмоваў і, зноў жа, пры ўзгадненні з Мінадукацыі выкладанне праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі можа весціся на замежных мовах.

Змены ў закон уступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.