Вось-вось пачнецца апошні месяц лета, якім ён будзе — гарачым ці дажджлівым, як ліпень? Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры дзяржканала АНТ расказаў, што большасць дзён жніўня мусяць быць цёплымі і камфортнымі. Публікуем папярэдні прагноз надвор’я.
Жнівень абяцае быць умераным па тэмпературы, без экстрэмальнай спякоты або пахаладанняў. Сярэдняя тэмпература паветра паводле прагнозу — у межах кліматычнай нормы, то-бок ад +16 да +19.
Гарачыя дні яшчэ пацешаць беларусаў — удзень паветра ў жніўні будзе прагравацца ад +21 да +26°C. Месцамі на поўдні — да +30°C. Уначы халадней: + 9…+13°C. Рабаў заўважыў, што прыкладна раз на 20 гадоў у трэцяй дэкадзе жніўня здараюцца замаразкі.
Колькасць ападкаў таксама мусіць быць сярэдняй: ад 11 да 15 дзён з дажджом і да 7 — з навальніцамі. Будуць таксама туманы, парывісты вецер і град.
Чытайце таксама