Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  2. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  3. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  4. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  5. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  6. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  7. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  8. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  9. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  10. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  11. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  12. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  13. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  14. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  15. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  16. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  17. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
Читать по-русски


Навучальны год у школах пачаўся з «ператрусу» — з кабінетаў і бібліятэк выкінулі ўсе старыя падручнікі і дапаможнікі, а з класаў замежных моў — згадкі пра іншыя краіны. «Па даручэнні прэзыдэнта», — тлумачыў міністр інфармацыі. «Радыё Свабода» высветліла, як зараз праходзяць заняткі ў школах.

Здымак выкарыстаны у якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

На пачатку новага навучальнага году міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец анансаваў вялікія перамены ў школьных падручніках. Па словах міністра, да 2027 году яны павінны абнавіцца з улікам зменаў у дзяржаўнай ідэалогіі. Як стала вядома «Свабодзе», працэс ужо пачаўся. Школы наведваюць дэлегацыі з чыноўнікаў, якія расказваюць, што і як трэба змяняць. Некалькі настаўнікаў і маці адной з вучаніц на ўмовах ананімнасці расказалі, што цяпер адбываецца ў школьных кабінэтах і бібліятэках.

«Калашмацілі ўсе шафы»

Настасся (імя суразмоўцы змененае дзеля бяспекі. — Прым. «Радыё Свабода») працуе настаўніцай у адной са школ абласнога цэнтру. Яна кажа, што пасля нечаканай праверкі з Міністэрства адукацыі ў шоку былі нават тыя настаўнікі, якія прыхільна ставяцца да ўлады. Па яе словах, чыноўнікі ад адукацыі загадалі вынесці са школы ў падсобнае памяшканне, а затым здаць у макулятуру ўсе старыя падручнікі і дапаможнікі. Настасся дадае, што гэта тычылася не толькі падручнікаў па гісторыі, якія «пачысцілі» раней. На гэты раз дасталося і падручнікам замежных моваў.

— Наогул усе прадметы! І з кабінетаў, і з бібліятэкі. Такі прыклад: аднаго настаўніка ўжо не было на працы, ён адвёў урокі і пайшоў дахаты. Гэтыя наляцелі, калашмацілі ягоны кабінэт у яго адсутнасць і выкінулі ўсе старыя падручнікі і дапаможнікі. Справа ў тым, што сярод старых падручнікаў і дапаможнікаў было шмат добрых, настаўнікі імі карысталіся, давалі заданні дзецям адтуль. На развітанне (правяральнікі. — Прым. «Радыё Свабода») сказалі, што настаўнік не мае права прынесці і паказваць дзецям на ўроку стары падручнік, па любым прадмеце. Бо раптам там нейкія творы, якіх няма ў праграме, — расказала Настасся.

Яна дадала, што старыя падручнікі перадаюць у макулатуру. Па словах суразмоўцы, «чысткі» тычыліся і розных хрэстаматый, з якіх настаўнікі давалі дзецям заданні.

Настасся мяркуе, што цікавасць да старых падручнікаў у чыноўнікаў узьнікла пасля даручэння Лукашэнкі, якое прагучала яшчэ 18 жніўня на нарадзе, прысвечанай адукацыі.

Па яго словах, бацькі беларускіх вучняў масава скардзяцца на падручнікі, па якіх вучацца іхныя дзеці. Нейкіх доказаў існавання такіх скаргаў або іх колькасці Лукашэнка не агучыў.

«Дзеці вучацца па добрых дапаможніках, але цішком»

Алеся (імя змененае дзеля бяспекі. — Прым. «Радыё Свабода») выкладае англійскую мову ў адной з беларускіх школ. Яна гаворыць пра змены, якія ідуць ад чыноўнікаў сферы адукацыі ад пачатку навучальнага году.

— Сказана вывучаць англійскую «без паглыблення ў асяродак». Гэта значыць, каб не было ніякіх сцягоў, мапаў Вялікай Брытаніі, двухпавярховых аўтобусаў і ўсяго, што нагадвае Каралеўства. Сказана вывучаць традыцыі, культуру Беларусі — але на англійскай мове! — расказала Алеся.

Раней у яе кабінеце англійскай мовы былі выявы Лондану і тых самых двухпавярховых аўтобусаў. Што будзе з афармленнем цяпер, настаўніца не ведае.

Яшчэ адно новаўвядзенне, пра якое расказвае Алеся, — прапанова карыстацца на ўроках англійскай мовы толькі беларускімі падручнікамі. Пра гэта ж афіцыйна паведамляла Міністэрства адукацыі.

«Выкарыстанне ў навучальным працэсе падручнікаў і дапаможнікаў без грыфаў „Зацверджана Міністэрствам адукацыі“ ці „дапушчана Міністэрствам адукацыі“ катэгарычна забаронена», — папярэджвалі настаўнікаў чыноўнікі.

— У маёй калегі, настаўніцы англійскай, такая цяжкая сытуацыя. Яна, зразумела, выкладае па беларускім падручніку. Але штогод, і гэта шмат гадоў, яна збірала з бацькоў грошы і замаўляла спецыялізаваныя выданні і рабочыя сшыткі да іх у Брытаніі. Сёлета таксама яна загадзя заказала тыя падручнікі і сшыткі. Цяпер не ведае, як гэта ўсё абысці. Дзеці па іх займаюцца, але цішком, — расказвае Алеся.

Кабінет французскай мовы без згадвання пра Францыю

Жыхарка Гомеля Кацярына на ўмовах ананімнасці падзялілася са «Свабодай», што з пачаткам навучальнага году змянілася ў гомельскай гімназіі, дзе вучыцца яе дачка.

— Сёлета кабінет французскай і саму школу «пачысцілі» ад усяго францускага і нават успамінаў пра гэтую краіну. Ніякіх каб не было Парыжаў і Эйфэлевых вежаў. І гэта ў гімназіі імя Блеза Паскаля! (французскі матэматык і навуковец сярэдзіны ХVII стагоддзя. — Прым. «Радыё Свабода») Гімназія раней мела цесныя кантакты з французскім горадам Клермон-Феран, пабрацімам Гомеля. Цяпер усе кантакты разарваныя, і ўсё супрацоўніцтва скончылася. Пікантнасць сытуацыі ў тым, што гімназія стаіць на вуліцы Клермон-Феран. Ці дойдзе да змены назвы вуліцы, не ведаю, — кажа суразмоўца.

Паводле рэкамендацый, якія перад новым навучальным годам выпусціла Міністэрства адукацыі, сёлета «ў адукацыйным працэсе будуць выкарыстоўвацца падручнікі, уключаныя ў „Пералік вучэбных выданняў, якія прыдатныя для выкарыстання ў бібліятэчных фондах устаноў адукацыі, зацверджаныя міністрам адукацыі“».

Па інфармацыі Міністэрства, у 2023/2024 навучальным годзе актуальнымі застаюцца «рэалізацыя ў адукацыйным працэсе выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмету „Замежная мова“, фармаванне ў вучняў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да гістарычнай мінуўшчыны».

«У гэтым кантэксце неабходна звярнуць увагу вучняў на важнасць ведання гераічнага мінулага беларускага народу, нацыянальнай культуры і традыцый, што садзейнічае перадачы духоўнага досведу народу, выхаванню павагі да айчыннай культуры і гісторыі», — тлумачаць чыноўнікі.