Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  2. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  3. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  4. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  5. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  6. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  7. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  8. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  9. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  10. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  11. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  12. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  13. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  14. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  15. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  16. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  17. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
Читать по-русски


Акруговы суд Роршаха ў Швейцарыі апраўдаў экс-сахраўца Юрыя Гараўскага па справе пра гвалтоўнае знікненне Захаранкі, Ганчара і Красоўскага і прызнаў невінаватым па артыкуле аб увядзенні правасуддзя ў зман, паведамляе DW.

Фото: dw.com
Юрый Гараўскі. Фота: dw.com

Акруговы суд Роршаха апраўдаў Юрыя Гараўскага па абодвух выстаўленых абвінавачаннях — у гвалтоўным знікненні людзей і ва ўвядзенні правасуддзя ў зман.

Юрый Гараўскі заявіў, што прысуд яму зразумелы.

Грамадзянскі пазоў Алены Захаранка і Валерыі Красоўскай на 200 тысяч франкаў будзе перанакіраваны ў грамадзянскі суд. Судовыя выдаткі на суму амаль 45 тысяч франкаў кампенсуе дзяржава.

Тлумачачы прысуд, суддзя заявіў, што гэта асаблівы выпадак, у якім «замяшаная ўлада, і яна адказная за гвалтоўныя знікненні».

«Гэтыя факты не павінныя выклікаць сумневу. Але на допыце абвінавачаны заблытаўся ў супярэчнасцях і ўхіляўся ад адказу», — растлумачыў сваё рашэнне суддзя. На яго думку, некаторыя з паказанняў Гараўскі прыдумаў.

Суд прыйшоў да высновы, што Юрый Гараўскі, магчыма, служыў у САХРы, але ягоная роля ў выкраданнях застаецца незразумелай: «Магчыма, ён чуў пра гэта ад калег».

Пракурор прасіў для яго тры гады турмы, з якіх адзін год рэальнага зняволення і два гады ўмоўнага з выпрабавальным тэрмінам на чатыры гады. Сам Гараўскі прасіў не выносіць яму суровага прысуду: «Калі вы вынесяце жорсткі прысуд, ніхто ў свеце не будзе паведамляць пра злачынствы ўладаў».

Хто ініцыяваў суд над Гараўскім?

Увесну і ўвосень 1999 года ў Беларусі зніклі былы міністр унутраных справаў Юрый Захаранка, экс-кіраўнік Цэнтрвыбаркама Віктар Ганчар і бізнесовец Анатоль Красоўскі. Афіцыйнае расследаванне іх знікнення выніку не дало, праз 20 гадоў яго наогул спынілі. Хоць яшчэ ў 2004 годзе спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Хрыстас Пургурыдэс, вывучыўшы ўсе абставіны, прыйшоў да высновы, што Захаранку, Ганчара і Красоўскага выкралі і забілі байцы САХРа пад камандаваннем падпалкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнкі з ведама кіраўніцтва краіны. Такую версію падзяляюць і родныя зніклых, але даказаць яе пакуль не ўдалося.

Адным з меркаваных удзельнікаў выкрадання быў Юрый Гараўскі, пра што ён публічна заявіў у 2019 годзе ў інтэрв'ю Deutsche Welle. Ён у падрабязнасцях расказаў, як у траўні 1999-га ўдзельнічаў у выкраданні былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, а ў верасні таго ж года — экс-кіраўніка ЦВК Ганчара і прадпрымальніка Красоўскага.

Інтэрв'ю, якое выйшла ў снежні 2019 года, легла ў аснову справы, якую ініцыявала праваабарончая арганізацыя Trial International.