Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  2. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  3. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  4. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  5. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  6. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  7. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  8. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  9. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  10. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  11. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  12. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  13. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  14. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  15. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  16. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  17. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  18. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
Читать по-русски


З 2020 года ўлады Беларусі даволі актыўна выкарыстоўваюць міжнародны вышук Інтэрпола для пераследу людзей па палітычных справах. У базы арганізацыі траплялі Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і непублічныя беларусы, на якіх заводзілі крымінальныя справы за ўдзел у пратэстах. Расказваем, як працуе міжнародны вышук і ці можна праверыць, хто трапіў у базы падазраваных.

Штаб-квартира Интерпола в Лионе. Фото: сайт Интерпола
Штаб-кватэра Інтэрпола ў Ліёне. Фота: сайт Інтэрпола

Што вядома пра затрыманні беларусаў, уключаных у базу Інтэрпола?

З пачатку гэтага года публічна вядома прынамсі пра пяць выпадкаў, калі грамадзян Беларусі затрымлівалі за мяжой праз траплянне ў базы Інтэрпола.

  • 7 лютага грамадзяніна Беларусі Уладзіслава Гірыса затрымала паліцыя ў Неапалі. Гірыс жыў у Польшчы па гуманітарнай візе, а ў Італію прыехаў адзначыць свой дзень нараджэння. Італьянскія сілавікі паведамлялі, што міжнародны ордар на яго арышт быў выдадзены на запыт беларускіх уладаў у 2020 годзе за махлярства. Беларус прабыў у неапалітанскай турме паўтара месяца, на радзіму яго так і не экстрадыявалі.

  • У пачатку сакавіка з Кыргызстана ў Беларусь экстрадыявалі Уладзіміра Кадарыю. Ён расказваў, што перад паездкай у Кыргызстан збег з Беларусі ва Украіну (дзе атрымаў статус уцекача), баючыся палітычнага пераследу. Генпракуратура Беларусі сцвярджала, што Кадарыя праходзіў па справе пра крадзеж маёмасці ў асабліва буйным памеры. Пазней Следчы камітэт апублікаваў відэа, на якім мужчына прызнае віну і адмаўляе пераслед па палітычных матывах. СК сцвярджаў, што супрацоўнічаў па справе Кадарыі з Інтэрполам.

  • У красавіку стала вядома пра затрыманне 37-гадовага беларуса ў Іспаніі, дзе ён жыў разам з жонкай. Беларускія сілавікі ўключылі яго ў базы вышуку Інтэрпола за хабарніцтва, здзейсненае ў 2013−2016 гадах. Справай затрыманага займаўся іспанскі суд. Невядома, ці прыняў ён у выніку рашэнне пра экстрадыцыю.

  • 25 верасня 53-гадовы беларус быў затрыманы ў аэрапорце Падгорыцы, сталіцы Чарнагорыі. Беларускі бок абвясціў яго ў міжнародны вышук Інтэрпола па падазрэнні ў махлярстве ў асабліва буйным памеры. Чарнагорскія СМІ паведамлялі, што мужчына арыштаваны для экстрадыцыі ў Беларусь. Далейшы яго лёс невядомы.

  • 31 кастрычніка грамадзянін Беларусі спрабаваў выехаць ва Украіну па польскім праязным дакуменце. Аказалася, што беларускі бок абвясціў яго ў міжнародны вышук па справе пра махлярства. Украінскі суд вырашыў не экстрадыяваць мужчыну ў Беларусь з прычыны спынення дыпламатычных кантактаў паміж краінамі.

Нельга сцвярджаць, што ва ўсіх гэтых выпадках сілавікі абвяшчалі ў міжнародны вышук людзей толькі па палітычных прычынах. Але тое, што беларускія ўлады пасля 2020 года выкарыстоўваюць Інтэрпол як інструмент палявання на палітычных праціўнікаў, — вядома дакладна.

Так, беларускі бок абвяшчаў у міжнародны вышук Святлану Ціханоўскую і Паўла Латушку. Пазней Інтэрпол паведаміў, што адмаўляецца шукаць Ціханоўскую (адмова шукаць Латушку публічна агучаная не была).

У 2021 годзе польская паліцыя затрымала беларуса Макарыя Малахоўскага — яго імя трапіла ў базы Інтэрпола. У Беларусі на мужчыну завялі крымінальную справу за наезд на супрацоўніка ДПС падчас пратэстаў 13 жніўня 2020 года. У Польшчы ён жыў на падставе гуманітарнай візы. Малахоўскага адпусцілі з паліцыі на наступны дзень пасля арышту. Пасля гэтага выпадку ў Польшчы заявілі, што будуць «дабівацца ад Інтэрпола ўвядзення сістэмнага рашэння па дадатковай верыфікацыі заявак на міжнародны вышук, якія паступаюць з Беларусі і Расіі».

У тым жа 2021 годзе аб’яднанне былых сілавікоў BYPOL апублікавала запіс размовы начальніка аддзялення вышуковай работы аднаго з мінскіх РУУС Сяргея Бормасава з супрацоўнікам беларускага Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола Дзмітрыем Мядзведзевым, дзе яны абмяркоўваюць, як можна абысці забарону Інтэрпола на абвяшчэнне ў міжнародны вышук людзей па палітычных матывах. Трэці артыкул канстытуцыі (статута) Інтэрпола забараняе арганізацыі ўдзельнічаць у палітычных справах.

Пасля выпадку з Малахаўскім Офіс Святланы Ціханоўскай і BYPOL даслалі ў Інтэрпол афіцыйны ліст з прапановай спыніць супрацоўніцтва з беларускім рэжымам. У адказ на запыт выдання BBC арганізацыя паведаміла, што азнаёмілася з асцярогамі беларускай апазіцыі і дадаткова правярае запыты, якія прыходзяць з Мінска.

«Нацыянальныя бюро Інтэрпола ў розных дыктатарскіх краінах былі заўважаныя ў выкарыстанні вышуку з палітычнымі мэтамі»

Праблема ў тым, што ўлады Беларусі могуць абыходзіць забарону Інтэрпола на міжнародны вышук «палітычных» даволі лёгка. Пра гэта «Люстэрку» расказаў былы супрацоўнік міліцыі і прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар:

— У Інтэрпола ёсць сістэма «апавяшчэнняў», якія маркіраваныя рознымі колерамі (па-англійску яны называюцца notices, іх яшчэ перакладаюць як «цыркуляры», «фармуляры», «ноты». — Заўв. рэд.). Чырвоныя — вышук асобы, падазраванай у здзяйсненні злачынства. Сінія — высвятленне месцазнаходжання чалавека ў межах крымінальнай справы (але яны могуць і не цягнуць за сабой арышт). Зялёныя могуць распаўсюджвацца на чалавека, у дачыненні да якога праводзяцца толькі аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, але ў якога яшчэ няма працэсуальнага статусу (то-бок на яго не заведзеныя крымінальныя справы). Мяркую, што беларускі бок можа адпраўляць пэўныя запыты ў Інтэрпол якраз у выглядзе сініх ці зялёных фармуляраў. Існуе і яшчэ адна шчыліна — рассылка. У гэтым выпадку падазраванага не дадаюць у агульныя базы — ідзе рассылка на пэўныя краіны, дзе, як мяркуецца, ён хаваецца. Наколькі ведаю, у такіх выпадках праверак з боку Інтэрпола няма ніякіх.

У Інтэрпол уваходзіць 195 краін-чальцоў. У кожнай з іх ёсць так званае Нацыянальнае бюро Інтэрпола. У Беларусі яно працуе ў структуры МУС.

— Асноўная задача такога бюро — пераклад і карэспандэнцыя дакументаў, — расказвае Жыгар. — Яно атрымлівае запыт на вышук ад ініцыятара, перакладае яго на англійскую ці іншую афіцыйную мову Інтэрпола і адпраўляе ў Генеральны сакратарыят арганізацыі. Інтэрпол працуе па прынцыпе, скажам так, добрасумленнасці. Як аксіёма прымаецца той факт, што краіна падае праўдзівыя звесткі пра крымінальную справу і падазраваных. Напэўна, нейкія ўнутраныя праверкі ў іх ёсць — але якія менавіта, сказаць складана. Думаю, Беларусь маскіруе палітычна матываваныя справы пад агульныя крымінальныя. Запыты, у якіх ёсць відавочная палітычная фабула, хутчэй за ўсё, не будуць задаволеныя. Тое, што нацыянальныя бюро Інтэрпола ў розных дыктатарскіх краінах былі заўважаныя ў выкарыстанні вышуку ў палітычных мэтах, — сведчанне, што ў самога Інтэрпола няма дзейсных механізмаў, каб правяраць запыты ад краін — удзельніц арганізацыі.

Напрыклад, вядома, што Расія выкарыстоўвае Інтэрпол у сваіх палітычных мэтах. У 2019 годзе на запыт Расіі ў Брусэлі часова затрымалі Валерыя Залужнага (тады ён займаў пасаду камандуючага ўкраінскай групоўкай «Поўнач», цяпер — галоўнакамандуючы УСУ). Пасля пачатку вайны ва Украіне некаторыя краіны ставілі пытанне пра выключэнне Расіі з арганізацыі.

Яшчэ адзін рэзанансны выпадак адбыўся ў тым жа 2019 годзе, калі ў «чырвоны» вышук Інтэрпола на запыт Турцыі ўключылі турэцкага баскетбаліста НБА Энеса Картэра — вядомага крытыка прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Пры гэтым у Беларусі на чалавека сапраўды мусіць быць заведзеная крымінальная справа не па палітычным артыкуле, інакш падман лёгка ўскрыецца на этапе экстрадыцыі, лічыць былы міліцыянт.

— На стадыі патрабавання экстрадыцыі беларускі бок мусіць падаць усе дакументы, якія датычаць асобы і справы падазраванага. Будзе вельмі непрыгожа, калі ў картатэцы Інтэрпола чалавека шукаюць па адным злачынстве, а ў дакументах будзе іншае. Гэта быў бы занадта вялікі скандал. Але ніхто не перашкаджае абвясціць чалавека ў «зялёны» вышук Інтэрпола і абысціся без канкрэтнага працэсуальнага статусу. Тут поле для маніпуляцый значна шырэйшае.

«Кіпр, Грэцыя і Італія будуць экстрадыяваць у Беларусь ахвотней»

Паводле прадстаўніка BELPOL, у выпадках палітычнага пераследу вялікую ролю адыгрывае краіна, у якой чалавека затрымліваюць па ордары Інтэрпола.

— Мясцовай паліцыі ў любой дзяржаве абсалютна не важна, па якіх справах праходзіць затрыманы, — кажа ён. — Пасля арышту ў справу ўступае — у залежнасці ад законаў краіны — пракурор або суд. І на гэтым этапе вырашаецца лёс чалавека: будзе ён экстрадыяваны ў Беларусь ці не. Вядома, цяпер шанцы мінімальныя на тое, што Польшча ці Літва будуць выдаваць людзей беларускім уладам. Шмат што залежыць ад абазнанасці ў сітуацыі ў Беларусі — у суседзяў нашай краіны з гэтым лепш. А вось краіны накшталт Кіпра, Грэцыі, Італіі будуць экстрадыяваць ахвотней.

Інтэрпол мог бы кансультавацца з грамадзянскімі арганізацыямі па запытах на вышук, якія паступаюць з Беларусі, лічыць Уладзімір Жыгар. Але такая кааперацыя, на яго думку, наўрад ці магчымая.

— Інтэрпол дэкларуе, што адкрыты да супрацоўніцтва, але дэ-факта гэта пустыя словы. Было б, вядома, ідэальна, калі б арганізацыя пасля атрымання чырвонага фармуляра з Беларусі пракансультавалася наконт мэтазгоднасці абвяшчэння чалавека ў вышук у якой-небудзь грамадзянскай арганізацыі. Але гэта звязана з раскрыццём значнай інфармацыі, якая мае пэўны грыф сакрэтнасці. Ніхто гэтага рабіць не будзе.

Ці можна звычайнаму чалавеку праверыць, ці ёсць ён у базе Інтэрпола?

Белорусы в списке международного розыска. Ноябрь 2023 года. Скриншот с сайта Интерпола
Беларусы ў спісе міжнароднага вышуку. Лістапад 2023 года. Скрыншот з сайта Інтэрпола

На сайце арганізацыі ёсць публічная база падазраваных у здзяйсненні злачынстваў (чырвоныя фармуляры). У ёй можна знайсці чатырох грамадзян Беларусі. Але ўсе яны абвешчаныя ў вышук на запыты іншых краін: Польшчы, Балгарыі і Расіі.

— У адкрытыя базы трапляюць далёка не ўсе людзі, абвешчаныя ў вышук. Ініцыятар (краіна, якая накіроўвае ў Інтэрпол запыт на вышук) сам пазначае, ці рабіць звесткі пра вышук той ці іншай асобы публічнымі, — тлумачыць прадстаўнік BELPOL. — Калі ініцыятар адзначыць, што іх не варта публічыць, — вы нідзе іх не знойдзеце. Можна паспрабаваць напісаць у Інтэрпол і спытаць, ці абвешчаны ў вышук канкрэтны чалавек. Але абавязку адказваць на грамадзянскія запыты, наколькі я ведаю, у іх няма.

Ці можна праверыць сябе ў базах іншых краін?

Уладзімір Жыгар кажа, што перад абвяшчэннем падазраванага ў міжнародны вышук Інтэрпола яго абвяшчаюць у вышук у Беларусі і ў так званы міждзяржаўны вышук па краінах СНД. Базаў міждзяржаўнага вышуку ў адкрытым доступе няма (хіба што можна прабіць па базах СНД скрадзены аўтамабіль — для гэтага трэба даслаць запыт праз Адзіны партал электронных паслуг).

Праверыць, хто знаходзіцца ў вышуку, можна па асобных базах МУС у Беларусі і іншых краінах СНД. Так, на сайце беларускага МУС ёсць база крымінальнага вышуку. У ёй дагэтуль можна знайсці некалькі вядомых імёнаў: напрыклад, Вадзіма Пракоп’ева і Маргарыты Ляўчук.

Яшчэ адно месца, куды могуць трапіць звесткі пра вышук, — база асобаў, якім забаронены ўезд у Беларусь.

Профиль певицы Маргариты Левчук в базе розыска МВД. Ноябрь 2023 года. Скриншот с сайта МВД
Профіль спявачкі Маргарыты Ляўчук у базе вышуку МУС. Лістапад 2023 года. Скрыншот з сайта МУС

Інфармацыя пра чалавека, якога ў Беларусі абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, можа з’явіцца ў базах дадзеных МУС Расіі. Так было, напрыклад, са Святланай Ціханоўскай, імя якой з’явілася ў базах МУС РФ у 2020 годзе, а потым знікла.

Але, як і ў выпадку з базамі Інтэрпола, у адкрытыя базы асобных краін трапляюць далёка не ўсе людзі, якіх шукаюць сілавікі.

— Хутчэй за ўсё, працэдура ідэнтычная: ініцыятар адзначае, што інфармацыя пра вышук непублічная, а значыць, чалавек не даведаецца, што яго шукаюць, — кажа Уладзімір Жыгар.

Чытайце таксама