Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  2. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  3. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  4. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  5. Есть пенсионная проблема, которую силовики решили для себя в 2020-м, хотя Минтруда «протестовало». Другим не так повезло — еще актуальна
  6. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  7. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  8. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  9. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  10. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  11. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  12. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  13. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  14. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  15. Неофициальным заданием было «трахаться за родину». Рассказываем о циничной операции спецслужб, ломавшей женские судьбы
Читать по-русски


Елена Доронина

Беларускія сілавікі выпісалі ўжо 145 ордараў на арышт маёмасці тых, хто праходзіць па «справе Каардынацыйнай рады» і быў вымушаны з’ехаць з краіны. Deutsche Welle сабрала гісторыі і каментары.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота з архіва «Люстэрка»

У Беларусі пачалі працэс канфіскацыі ўласнасці публічных палітыкаў, экспертаў і актывістаў. У лістападзе 2023-га ў межах крымінальнай справы супраць Каардынацыйнай рады і іншых структур беларускіх дэмсілаў прайшоў вялікі рэпрэсіўны «рэйд» сілавікоў: больш за 130 ператрусаў, 145 пастановаў пра арышт маёмасці. Па справе праходзіць больш за 100 чалавек. Мяркуючы з заяваў сілавікоў, гэта толькі пачатак. Але чаму менавіта цяпер і чаго чакаць? DW пагаварыла з тымі, каго гэта закранула, і даведалася меркаванне юрыста.

Андрэй Ягораў: «Арыштоўвалі нерухомасць — дом, кватэру»

З 28 лістапада сілавікі ў Беларусі пачалі прыходзіць у кватэры і дамы, дзе прапісаныя ці якімі валодаюць прадстаўнікі дэмсілаў, праз нібыта «спробу захопу ўлады» Каардынацыйнай радай (КР) у 2020 годзе.

Сілавікі лічаць, што КР стварыла за мяжой «пародыю дзяржаўнай сістэмы». «Офіс Ціханоўскай яны прыраўнялі да адміністрацыі прэзідэнта, Каардынацыйную раду — да пратапарламента, а Аб’яднаны пераходны кабінет — да ўрада», — так апісалі ў СК структуру дэмсіл Беларусі. У справе, паводле звестак МУС РБ, больш за 100 чалавек. Іх абвінавачваюць па шасці артыкулах КК РБ. Не ўсе імёны вядомыя: іх мусяць размясціць на сайце СК, на 8 снежня абнаўленняў не было.

— Мы ведаем пра больш чым 40 чалавек з КР, да якіх прыходзілі па месцах прапіскі або жыхарства, канфіскоўвалі тэхніку, дапытвалі сваякоў. Арыштоўваецца розная маёмасць, звычайна нерухомасць — кватэра, дом, пакой, — расказаў DW Андрэй Ягораў, спікер Каардынацыйнай рады.

Праваабаронцам вядома, што ператрусы прайшлі ў кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, эканаміста Сяргея Чалага, палітолага Розы Турарбекавай, Міхаіла Таўбе з арганізацыі «Беларусы замежжа», праваабаронцы Рамана Кісляка, экс-кіраўніка «Маладога фронту» Артура Фінькевіча, гісторыка Паўла Церашковіча. Большасць з іх сітуацыю пакуль ніяк не каментуе.

«Гэты „рэйд“ звязаны з выбарамі»

«Справе КР» больш за год, але менавіта цяпер сілавікі разгарнулі актыўнасць.

— Інакш чым фальсіфікацыяй крымінальнай справы я назваць гэта не магу. Усіх трэба пасадзіць, а калі не атрымліваецца, то маёмасць забраць. Да некаторых на ператрус прыходзілі па шэсць чалавек, то-бок на 130 ператрусаў задзейнічалі 800 чалавек. Маштабная аперацыя, — кажа юрыст, дарадца па прававых пытаннях Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Міхаіл Кірылюк.

— Гэта самы буйны рэпрэсіўны рэйд за апошні час. Думаю, ён звязаны з выбарамі ў лютым 2024 года ў Беларусі і з выбарамі ў КР. Мэта — мабілізаваць свой электарат і запалохаць іншы бок, — лічыць Андрэй Ягораў.

Даведацца, што менавіта адбываецца, складана — усе датычныя людзі ў Беларусі пад падпіскай пра неразгалошванне. Тэарэтычна, калі ў чалавека стаяла пустая закрытая кватэра, ён не адразу даведаецца, што яна апячатаная.

«Апублікавалі фота ўзламаных дзвярэй кватэры»

У першую чаргу прыходзілі да публічных персон са структураў дэмакратычных сіл.

— Пра тое, што ў мяне быў ператрус, я даведалася, калі мне напісаў словы падтрымкі адзін з рэдактараў беларускіх незалежных медыя. Фота з маёй кватэры апублікаваныя на прапагандысцкім канале. Дзверы ўзламаныя, раскурочаныя. І потым — апячатаныя, — расказала DW прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна.

Паводле яе словаў, нешта падобнае чакалася.

— Нічога новага ці нечаканага. У Беларусі тысячы людзей сядзяць, дзясяткі тысяч праходзяць праз катаванні і арышты, людзі паміраюць за кратамі, ва Украіне ідзе вайна… На гэтым фоне ператрусы і арышты кватэр — не самае страшнае, — лічыць Красуліна.

На яе думку, «такія дзеянні паказваюць, што рэжым не ўяўляе, што рабіць далей»:

— Рэпрэсіі не выпраўляюць сітуацыю. Іншых інструментаў у іх няма. Няма і будучыні.

— Не мець нічога бывае перавагай, — лічыць удзельніца фемгрупы Каардынацыйнай рады Юлія Міцкевіч.

Яна патлумачыла DW, што ў Беларусі да яе не прыходзілі, бо няма куды.

— У мяне і ў мужа нічога ў Беларусі няма, і яго самога там, на шчасце, таксама, — сказала Юлія.

Паводле яе словаў, бывала, што ў РБ мужа актывісткі выклікалі ў КДБ і тлумачылі, што жонка камунікуе не з тымі людзьмі.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота з архіва «Люстэрка»

«Што ў вашай справе, нават адвакат не скажа»

Ад людзей наўмысна хаваюць інфармацыю, лічыць Міхаіл Кірылюк:

— Можна наймаць адваката ў Беларусі. Але яму пакажуць пратакол ператрусу і скажуць: калі гэта дзесьці ўсплыве, ты сядзеш. — Твой падабаронны — не, а ты — так. Адвакат падпісвае распіску, што матэрыялы справы не распаўсюджвае. Вось і тэлефануе адвакат у Варшаву ці Вільнюс, паведамляе назву артыкула — і ўсё, — кажа юрыст.

Суразмоўцы DW пагаджаюцца, што гэта акцыя застрашвання, але не толькі.

— Мэта і ў тым, што лідарам дэмсіл стане цяжэй знаходзіць людзей, гатовых з імі працаваць. Тых, каго заўважаюць, у Беларусі абвяшчаюць «экстрэмістам-тэрарыстам», кажуць «кватэру-лецішча забяром». Людзі баяцца. Не сакрэт, што мы сутыкаемся з дэфіцытам кадраў. Нават для тых, хто з’ехаў, гэта іншы ўзровень рызыкі — пераступіць парог «экстрэмісцкага» офіса. Трэба ўсё прадаваць, пажадана і сваякоў вывезці, — лічыць Міхаіл Кірылюк.

«Чакаем шматсерыйнага шоу з судамі»

Што далей? Сілавікі не хаваюць: маёмасць шукалі, каб арыштаваць. А падчас «завочных судоў» часта з’яўляюцца велізарныя штрафы на карысць дзяржавы. У тэорыі арышт і канфіскацыя, а потым продаж кватэры — справа не аднаго месяца, кажа Міхаіл Кірылюк. Так было дагэтуль. Напрыклад, з арыштаваных у 2020−2021 гадах кватэр і дамоў прададзеная адна — кватэра Ціханоўскіх.

— Пытанне, наколькі яны будуць выконваць свае ж правілы. Яны ж дзейнічаюць па законах ваеннага часу. Могуць і за тры дні ўсё зрабіць, паказальна. З сайта СК даведаешся, што цябе абвінавацілі, асудзілі, прадалі кватэру за 100 рублёў і ты павінен яшчэ 9 999 900, — іранізуе юрыст.

— Людзі разумеюць, што сродкаў законнай абароны ў іх няма, таму проста сочаць за развіццём падзей. Магчыма, зробяць шматсерыйнае шоу да выбараў — ператрусы, суды, рашэнні пра канфіскацыю маёмасці… Яшчэ не дайшла справа да законаў пра пазбаўленне грамадзянства, але стрэльба ўжо на сцяне і, думаю, стрэліць. Магчыма, у гэтай справе, — канстатуе Андрэй Ягораў.