Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  2. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  3. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  4. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  5. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  6. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  7. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  8. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  9. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  10. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  11. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  12. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  13. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  14. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
Читать по-русски


На ўездзе ў Беларусь з боку літоўскага пункта «Мядзінінкай» сабралася значная чарга. Са словаў чытача «Люстэрка», ён стаіць там з вечара аўторка і за больш чым 20 гадзін не змог перасекчы мяжу. Спыталі ў памежнікаў абедзвюх краін, чаму ўзнікла праблема.

Пункт пропуска "Мядининкай", 20 декабря 2023 года. Фото: читатель "Зеркала"
Такая чарга на ўезд у Беларусь утварылася перад пунктам пропуску «Мядзінінкай». Літва, 20 снежня 2023 года. Фота: чытач «Люстэрка»
Імя суразмоўцы змененае з меркаванняў бяспекі.

Андрэй прыехаў да пункта пропуску «Мядзінінкай» на сваёй машыне ў аўторак, 19 снежня, каля 19.40 паводле літоўскага часу (20.40 паводле беларускага).

— На той момант па гугл-картах да памежнага пункта заставалася каля двух кіламетраў, — расказвае беларус. — Да 23 гадзін мы прасунуліся дзесьці на 200 метраў, а з 23.00 прыкладна да 7.30 наступнага дня руху не было зусім. У суме за 20 гадзін мы праехалі цэлыя 800 метраў. І колькі нам тут яшчэ стаяць? Усё ж у чарзе не толькі мужчыны, ёсць і жанчыны, якім значна важнейшая асабістая гігіена.

На гэты момант (18.00 паводле літоўскага і 19.00 паводле беларускага часу) Андрэй усё яшчэ ў чарзе. Са словаў суразмоўцы, за апошнія некалькі гадзін ён праехаў каля 200 метраў і дагэтуль не даехаў да шлагбаўма.

— Што сітуацыя не вельмі, гэта мякка сказана. Плюс на вуліцы не май месяц, — дзеліцца мужчына.

Што кажуць беларускія і літоўскія памежнікі?

З пытаннем наконт сітуацыі на мяжы журналістка «Люстэрка» патэлефанавала на гарачую лінію Дзяржпамежкамітэта Беларусі як звычайная грамадзянка. Пачуўшы апісанне сітуацыі, там заявілі: з іх боку ўсё ў парадку.

— «Каменны Лог»? У нас перад пунктам пропуску ніводнай машыны няма.

— А тады чаму літоўскі бок не пускае?

— Магу ў вас тое ж пытанне спытаць, чаму літоўцы не пускаюць, — адказаў дзяжурны.

«Люстэрка» таксама звярнулася ў Літоўскую памежную службу. Прэс-служба ведамства заявіла, што «праца памежнага кантролю ў „Мядзінінкаі“ і іншых пунктах памежнага кантролю ідзе ў звычайным рэжыме».

— Прапускная здольнасць легкавых аўтамабіляў знаходзіцца ў межах нормы. Даўжэйшыя чэргі ўтвараюцца з прычыны звычайнага павелічэння трафіку ў перадсвяточны перыяд, калі людзі часцей робяць пакупкі і наведваюць сваякоў, — расказалі там.

Паводле справаздачы пра перасячэнне літоўскай мяжы, якую прэс-служба аддала ў распараджэнне рэдакцыі, паводле звестак на 8 раніцы 19 снежня, у памежным пункце «Мядзінінкай» сапраўды назіралася павелічэнне трафіку. Прапускная здольнасць пункта на выездзе з Літвы для легкавых аўтамабіляў — 245 транспартных сродкаў за суткі. У справаздачы таксама адзначаецца, што на раніцу ўчорашняга дня ў чарзе знаходзілася 160 легкавых машын, а сярэдні час чакання — 8 гадзін.

Чытайце таксама