Мінскі бар «Банки-Бутылки», які зачынілі пасля тако, як Мэрыем Герасіменка выканала там песню «Обійми» гурта «Океан Эльзи», зноў адкрыюць ў Варшаве, паведаміў экс-палітвязень Ілля Салей.
«Мы адраджаем той легендары бар», — напісаў у сваім Instagram юрыст Ілля Салей. Ён стаў адным з партнёраў у справе перазапуску разам з Мэрыем і сям’ёй Жукоў, а таксама іншымі «непублічнымі асобамі».
Установа адчыніцца ўжо ў гэтым месяцы пад шыльдай «Buns & Bottles».
Нагадаем, пасля затрымання за выкананне песні спявачку Мэрыем двойчы асудзілі на 15 сутак паводле адміністрацыйнага артыкула. Потым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы і змясцілі ў СІЗА. 20 студзеня 2023 года ёй прысудзілі тры гады «хатняй хіміі». Андрэй Жук і ягоная жонка Марыя тады таксама атрымалі «хатнюю хімію».
Іллю Салея затрымалі 9 верасня 2020 года па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). У красавіку 2021 года меру стрымання Салея змянілі з хатняга арышту на заклад. Пазней ён выехаў з Беларусі.