Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  2. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  5. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  6. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  7. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  8. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  9. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  10. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  11. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  12. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  13. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
Читать по-русски


Жыхарка Воранаўскага раёна, якая працуе жывёлаводам у мясцовай гаспадарцы, звярнулася ў пракуратуру: яе не задавальняў памер заробку. Аднак у ведамстве высветлілі, што жанчыне і яе калегам нават налічылі лішнія праца-гадзіны — у выніку заробак ім пералічылі, але ў бок змяншэння.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Пракуратура праверыла зварот работніцы КСУП «Доцішкі», якая скардзілася на свой заробак жывёлавода. Аднак вынікі аказаліся яшчэ больш неспрыяльнымі для жанчыны.

Згодна з палажэннем па аплаце працы, зацверджаным дырэктарам гаспадаркі і ўзгодненым старшынёй прафкама, налічэнне зарплаты работнікам жывёлагадоўлі ажыццяўляецца за адзінку вырабленай прадукцыі або абслужанага пагалоўя жывёлы за адпрацаваны час.

У прыватнасці, у малочнай жывёлагадоўлі расцэнка вызначаная для жывёлаводаў па абслугоўванні цялят прафілакторнага перыяду: за адзін цэнтнер прыросту жывой масы і за абслугоўванне адной галавы.

Аднак у красавіку 2024 года падчас налічэння зарплаты за абслугоўванне цялят і валавую прыбаўку неабгрунтавана ўключылі 175 гадзін працы жывёлавода.

Пракуратура Воранаўскага раёна запатрабавала ад аграпрадпрыемства ліквідаваць парушэнні і зрабіць пераразлік заробку жанчыны, а заадно і трох іншых трох жывёлаводаў.

У выніку ўсім ім пералічылі заробак на 750 рублёў.