У адным з беларускіх банкаў сабралі каля 5 млн фатаграфій кліентаў, якія аформілі спажывецкія крэдыты. Такая практыка была прызнана незаконнай і спыненая, а ўсе выявы давялося выдаліць, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры абароны персанальных звестак.
У банку сабралі 5 мільёнаў фатаграфій сваіх кліентаў — усе выявы былі атрыманыя падчас афармлення на іх крэдытаў на спажывецкія патрэбы.
Аднак эксперты патлумачылі, што такая практыка не прадугледжаная заканадаўствам. Яна праводзілася без прававых падставаў, не была неабходнай для дасягнення названай мэты, а таксама была залішняй.
На патрабаванне цэнтра фотавыявы кліентаў былі выдаленыя, а незаконная апрацоўка персанальных звестак спыненая.
Спецыялісты нагадалі: калі людзі перадаюць свае персанальныя звесткі аператару, ніхто не можа патрабаваць тагога іх аб’ёму, які не адпавядае мэтам апрацоўкі гэтых звестак.