Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  2. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  3. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  4. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  5. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  6. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  7. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  8. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  9. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  10. Чего на самом деле добивается Путин, настаивая на возобновлении переговоров на основе Стамбульских протоколов начала 2022 года — эксперты
  11. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  12. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  13. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  14. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  15. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
Читать по-русски


Актораў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) у Мінску звольнілі з тэатра, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на некалькі сваіх крыніц з тэатральнага кола.

Актеры Максим Брагинец, Дмитрий Давидович и Артем Курень. Фото: rtbd.by
Акторы Максім Брагінец, Дзмітрый Давідовіч і Арцём Курэнь. Фота: rtbd.by

Яшчэ днём 31 кастрычніка ў раздзеле «Асобы» сайта тэатра віселі партфоліа актораў Максіма Брагінца, Дзмітрыя Давідовіча і Арцёма Курэня, але цяпер іх адтуль прыбралі, піша выданне.

«Наша Ніва» адзначае, што на гэтым трыа трымалася значная частка самых касавых, папулярных у гледачоў спектакляў, таму ў тэатры працягваюцца вымушаныя замены ў рэпертуары. Замяніць актораў папросту няма кім. А ў тэатральным асяроддзі абмяркоўваецца, што чарговыя чысткі раўназначныя знішчэнню тэатра, заўважае выданне.

Нагадаем, пра затрыманне актораў РТБД стала вядома 19 кастрычніка. «Наша Ніва» пісала, што іх асудзілі па арт. 19.1 КаАП (Дробнае хуліганства) на некалькі сутак. Акрамя Давідовіча, Курэня і Брагінца затрымалі таксама адну акторку, але пазней яе адпусцілі да дзіцяці. Пад рэпрэсіі таксама трапіла былая кіраўніца тэатра.

Што адбываецца ў РТБД?

Рэдакцыі «Люстэрка» ад уласных крыніц стала вядома пра звальненне Святланы Карукінай з пасады дырэктаркі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Паводле іх інфармацыі, гэта адбылося яшчэ ў ліпені гэтага года. Пацверджаннем гэтага сталі змены на сайце тэатра. Прозвішча і партрэт Карукінай адтуль зніклі.

Апошнім часам РТБД заставаўся адным з самых папулярных беларускіх калектываў. Аднак рэпрэсіі не абмінулі і яго.

Увосень 2020 года РТБД пакінулі акторы Мікалай Сонька і Андрэй Новік. Першы зрабіў гэта на знак пратэсту супраць цэнзуры. Другі — «на знак салідарнасці са страйкоўцамі і звольненымі». У траўні 2021 года з краіны з’ехаў Ілля Ясінскі. У 2020-м ён удзельнічаў у пратэсных маршах. Падчас аднаго з іх яго затрымалі і зламалі пазванкі. У канцы снежня 2021 года звольнілі мастацкага кіраўніка тэатра Аляксандра Гарцуева. Ён узначальваў РТБД з 2012 года.

У сакавіку — пачатку красавіка 2022 года з тэатра сышлі або былі звольненыя чацвёра актораў: Алена Баярава, Марыя Пятровіч, Марына Здаранкова і Максім Шышко. Апошняга 27 лютага затрымлівалі на антываеннай дэманстрацыі.

Адзначым, апошнім часам звальненні ў беларускіх тэатрах зрабіліся рэгулярнымі. У пачатку красавіка 2024 года быў звольнены мастацкі кіраўнік віцебскага тэатра «Лялька» Віктар Клімчук. У сакавіку — дырэктар сталічнага Музычнага тэатра Сяргей Пукіта. У красавіку страціў пасаду і дырэктар Беларускага тэатра лялек Дзмітрый Сямёнаў. Праўда, пазней высветлілася, што ён пайшоў на павышэнне — стаў намеснікам кіраўніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама. У траўні быў звольнены мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра оперы і балета Валянцін Елізар'еў.

Чытайце таксама