Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  2. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  3. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  4. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  5. Как российским СМИ приказано освещать переговоры в Стамбуле и почему туда отправили переговорщиков 2022 года — мнение экспертов
  6. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  7. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  8. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  9. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  10. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  11. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
Читать по-русски


/

У Акруговым судзе Варшавы 13 студзеня прайшлі спрэчкі бакоў па справе 23-гадовага грамадзяніна Польшчы Дарыяна С., які напаў на беларуску ў цэнтры польскай сталіцы ў лютым мінулага года. Мужчыну абвінавацілі ў згвалтаванні, забойстве і разбоі. Сённяшняе паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме. Расказваем, якога тэрміну просіць пракуратура, што заявілі прадстаўнікі пацярпелых і калі агучаць прысуд.

Обвиняемый в изнасиловании и убийстве беларуски Лизы в Варшаве в ночь на 25 февраля 2024 года Дориан С. в зале суда. Варшава, Польша. 4 декабря 2024 года. Фото: "Белсат"
Абвінавачаны ў згвалтаванні і забойстве Лізы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага 2024 года Дарыян С. у зале суда. Варшава, Польшча. 4 снежня 2024 года. Фота: «Белсат»

Акруговы суд Варшавы прызначыў дату абвяшчэння прысуду па справе грамадзяніна Польшчы Дарыяна С. мужчыну абвінавачваюць у згвалтаванні і забойстве беларускі Лізаветы Герцэн у лютым мінулага года. На закрытых для прэсы і гледачоў спрэчках бакоў пракуратура папрасіла для яго пажыццёвага зняволення і 200 тысяч злотых (167 тысяч беларускіх рублёў, тут і далей сумы паводле курсу Нацбанка на 13 студзеня) кампенсацыі кожнаму пацярпеламу — гэта брат і хлопец забітай.

Суд агучыць прысуд 17 студзеня ў 14.15 паводле мінскага часу.

— Сёння слуханні ўсё яшчэ праходзілі ў закрытым рэжыме. Цяпер справа завершаная. Бакі выступілі з заключнымі прамовамі, і такім чынам судовае разбіральніцтва падышло да канца, — заявіў журналістам адвакат брата і хлопца Лізаветы Герцэн Караль Дрождж. — Мы патрабуем пажыццёвага зняволення. Улічваючы характар справы, яе ход і паводзіны злачынца, нам здаецца, што гэта адзіны варыянт абараніць грамадства ад такіх зламыснікаў, якія знаходзяцца на волі. Рызыка таго, што ён здзейсніць падобнае ў будучыні, вельмі высокая. Сёння ў сваёй заключнай прамове абвінавачаны ўпершыню прадэманстраваў раскаянне. Прынамсі, вусна. Гэта была нядоўгая прамова — ён вымавіў два сказы, у якіх папрасіў прабачэння.

Нагадаем, паводле звестак следства, у ноч з 24 на 25 лютага мужчына напаў на беларуску ў цэнтры Варшавы. Ён прыставіў ёй нож да горла, згвалціў і спрабаваў яе задушыць. Дзяўчыну знайшлі без прытомнасці на лесвічнай клетцы дома № 47 на вуліцы Журавя ў Варшаве. Яна памерла ў бальніцы Варшаўскага медыцынскага ўніверсітэта праз чатыры дні, 1 сакавіка.

Лізавету пахавалі ў Варшаве 15 сакавіка 2024 года. Праз тыдзень пасля забойства ў цэнтры польскай сталіцы прайшоў марш «Яе звалі Ліза» ў памяць пра беларуску.

Па падазрэнні ў замаху на забойства, спалучанае са згвалтаваннем і разбоем, паліцыя затрымала 23-гадовага варшавяніна Дарыяна С. Мужчыну ўзялі пад варту.

4 снежня 2024 года ў Акруговым судзе Варшавы пачаўся суд над Дарыянам С. Мужчыну інкрымінавалі забойства на сэксуальнай глебе. Яму пагражае ад 12 гадоў да пажыццёвага пазбаўлення волі.

На першым жа паседжанні Дарыян С. часткова прызнаў віну, але сказаў, што намеру забіваць у яго не было. Ён заявіў суду, што мусіў заплаціць 1600 злотых (1336 беларускіх рублёў) за кватэру, але грошай не было. Паляк хацеў абкрасці краму ці бар. У судзе ён заявіў, што адной з установаў убачыў украінцаў, думаў іх абакрасці, але ў выніку сутыкнуўся з беларускай.

Чытайце таксама