Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Как российским СМИ приказано освещать переговоры в Стамбуле и почему туда отправили переговорщиков 2022 года — мнение экспертов
  2. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  3. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  4. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  5. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  6. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  7. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  8. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  9. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  10. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  11. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  12. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  13. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  14. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
Читать по-русски


/

Намібія вырашыла ўвесці візавы рэжым з шэрагам еўрапейскіх краін з 1 красавіка 2025 года. Рашэнне, прынятае ўрадам гэтай краіны ў паўднёва-заходняй Афрыцы, закране і грамадзян Беларусі, піша Telegraf.news.

Воздушный шар в пустыне в Намибии. Фото: pexels.com
Паветраны шар у пустыні ў Намібіі. Фота: pexels.com

Дагэтуль беларусам для ўезду ў Намібію віза была не патрэбная. Візавы рэжым з ёю нашая краіна адмяніла ў аднабаковым парадку, то-бок грамадзянам Намібіі пры ўездзе ў Беларусь віза патрабавалася. З 1 красавіка 2025 года ўрад афрыканскай дзяржавы вырашыў ліквідаваць гэтую неадпаведнасць.

Паводле звестак мясцовага турыстычнага партала Namibian.org, з гэтага тэрміну віза спатрэбіцца грамадзянам усіх краін, якія, на думку ўрада Намібіі, «не адказваюць узаемнасцю на жэст Намібіі па бязвізавым рэжыме» і не даюць грамадзянам гэтай краіны бязвізавага ўезду. Усяго ў спісе аказалася 31 краіна, у тым ліку Беларусь.

Як паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама, атрымаць візу беларусы могуць у адным з дыпламатычных прадстаўніцтваў альбо консульскіх установаў Рэспублікі Намібія. Калі гаворка ідзе пра паездкі з турыстычнымі мэтамі, візу можна будзе аплаціць па прыбыцці ў краіну:

  • у міжнародных аэрапортах Уолфіш-Бэй і імені Хасэа Кутака;
  • у памежных пунктах Ашыканга, Транс-Калахары, Араньемунд, Нардовер, Каціма Муліа, астравы Імпаліла, Нгома і Махемба.

Што да кошту ўязной візы, то, паводле інфармацыі турыстычнага партала Намібіі, цяпер для грамадзян краін, якія не ўваходзяць у Афрыканскі саюз, яна складае 1600 намібійскіх даляраў (цяпер гэта эквівалент 80 еўра). Гэта крыху менш за суму, у якую абыходзіцца еўрапейскі шэнген грамадзянам Намібіі — 90 еўра.

Нават у бязвізавым рэжыме трапіць у Намібію з Беларусі няпроста: неабходна спачатку прыляцець у Катар, куды, у сваю чаргу, можна трапіць праз Арменію ці Азербайджан.

Адзначым, у снежні мінулага года Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нетумба Нандзі-Ндаітву з абраннем на пасаду прэзідэнта Намібіі і «пацвердзіў зацікаўленасць у трансфармацыі значнага патэнцыялу двухбаковага партнёрства». Ён таксама выказаў жаданне сустрэцца з афрыканскім палітыкам «для абмеркавання шляхоў актывізацыі беларуска-намібійскага супрацоўніцтва».

Чытайце таксама