Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зяленскі назваў самае складанае пытанне ў перамовах пра мір
  2. ААН апублікавала рэйтынг краін паводле ўзроўню шчасця. Хто на першым месцы і ці ёсць там Беларусь
  3. «Калі ўжо зацягваць, то да канца». Спыталі экспертаў, чаму Лукашэнка вырашыў правесці інаўгурацыю ў Дзень Волі і пры чым тут Пуцін
  4. Стрыжак: Мужа галоўнай гераіні новага прапагандысцкага фільма пра беларускіх мігрантаў знайшлі мёртвым у Літве
  5. У «прэміяльнай» клінікі набліжаных да Лукашэнкі людзей — новая ўладальніца. Вы маглі раней чуць яе імя
  6. «Я сейчас валерьянку пью». Поговорили с выехавшими беларусами, истории которых обманом сняли для пропагандистского кино
  7. «Ъ»: Пуцін на закрытай сустрэчы з расійскімі алігархамі расказаў, чаго хоча ад перамоваў з Трампам
  8. Інаўгурацыя Лукашэнкі пройдзе ў Дзень Волі
  9. «Адчай у эміграцыі — самае страшнае». БЧБ-нявеста звярнулася да беларусаў, якім няпроста за мяжой
  10. «По сути, это капитуляция». Реакции экспертов на итоги разговора Путина и Трампа
  11. Білі дубінкамі і электрашокерам. Беларускія сілавікі збілі расійскага коміка Астаніна ў лесе перад перадачай у РФ, заявіла адвакатка
  12. «Неясно, сохраняют ли эти позиции». Эксперты подтвердили заход ВСУ в Белгородскую область России
  13. У Беларусі і Расіі зноў садзяць за жарты. Такое ўжо было: вось дзесяць анекдотаў, за якія людзі ў СССР заплацілі свабодай і жыццём
  14. Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час асудзілі на пажыццёвае зняволенне
  15. Зеленский прокомментировал телефонный разговор с Трампом
  16. Сілавікі сочаць за беларусамі з дапамогай базы «Маяк». Даведаліся, што гэта і як з гэтым змагацца
  17. Лукашенко ввел новшества, которые одновременно затрагивают водителей и валютный рынок. Рассказываем, что и когда изменится
Читать по-русски


Аляксей Аўсюкевіч памёр ва ўзросце 41 года. Ён быў рабочым — на «Цеплавых сетках», якія належаць «Гроднаэнерга», і на іншых прадпрыемствах у Гродне, піша «Наша Ніва».

Алексей Авсюкевич. Фото с его страницы «ВКонтакте»
Аляксей Аўсюкевіч. Фота з яго старонкі «ВКонтакте»

Паводле інфармацыі праекта Digital Intelligence Team, Аўсюкевіч быў у базе «Беспарадкі». У міліцэйскі спіс экстрэмістаў яго ўключылі 28 кастрычніка 2022 года. Звычайна гэта адбываецца адразу, калі крымінальны прысуд уступае ў сілу.

Аляксей Аўсюкевіч быў асуджаны Ленінскім раённым судом Гродна па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса — «Абраза Лукашэнкі». У чым заключалася абраза, незразумела. Гродзенец атрымаў «хатнюю хімію».

Аўсюкевіч памёр 11 кастрычніка 2024 года. Невядома, знаходзіўся ён яшчэ на «хіміі» ці на той момант яна ўжо скончылася.

Пазначаная прычына смерці — R99, «іншыя неўдакладненыя прычыны смерці». Гэта значыць, што доктар адразу не ведаў, чаму памёр чалавек, ці падазраваў крымінальную прычыну смерці. Напрыклад, такі ж код у базах стаіць у звестках пра смерць міністра замежных справаў Уладзіміра Макея і палітвязня Вітольда Ашурка.

Змесціва сацсетак гарадзенца паказвае, што ў непрыманні асобы Аляксандра Лукашэнкі супалі прадстаўнікі самых розных груп грамадства, адзначае «Наша Ніва». Той кантэнт, які Аўсюкевіч лічыў класным і рэпосціў на сваю старонку, — цытаты расійскага палітыка Уладзіміра Жырыноўскага, кампліменты Сталіну і розныя Z-легенды. Разам з тым Аляксей фатаграфаваўся з помнікам Льву Сапегу і дошкай памяці Міхала Казіміра Агінскага.

Чытайце таксама