Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  2. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  3. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  4. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  5. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  6. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  7. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  8. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  9. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  10. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  11. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  12. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  13. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  14. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
Читать по-русски


Расійскі палітык і бізнесовец, дэпутат заканадаўчага сходу Уладзімірскай вобласці Павел Антаў загінуў у Індыі ва ўзросце 65 гадоў. Ён зваліўся з трэцяга паверха гатэля Sai International у горадзе Раягада на беразе Бенгальскага заліва 24 снежня, паведамляе індыйскі тэлеканал NDTV.

Павел Антов. Фото со страницы в vk.com
Павел Антаў. Фота са старонкі ў vk.com

За два дні да гэтага, 22 снежня, у гэтым жа гатэлі памёр сябар Антава — 61-гадовы буйны бізнесовец з Яшкар-Алы Уладзімір Быданаў, з якім яны былі знаёмыя з часоў навучання ў Ваенна-медыцынскай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу.

Антаў, Быданаў з сынам і яшчэ адзін чалавек разам адпачывалі ў гатэлі з серады. Паводле звестак выдання «День во Владимире», яны прыехалі туды адзначаць юбілей Антава (той нарадзіўся 21 снежня). У разгар святкавання сын Быданава знайшоў свайго бацьку ў нумары без прытомнасці, побач ляжалі некалькі пустых бутэлек віна, адзначае NDTV. Мужчыну адвезлі ў бальніцу, дзе медыкі канстатавалі яго смерць ад сардэчнага прыступу з прычыны перадазіроўкі алкаголю.

«Павел быў прыгнечаны смерцю сябра», — адзначылі ў мясцовай паліцыі. Там вывучаюць усе версіі, у тым ліку выпадковае падзенне, але таксама мяркуюць, што гэта мог быць суіцыд.

Крымінальнага складніка ў дзвюх смерцях «паліцыя пакуль не бачыць», паведаміў ТАСС генеральны консул Расіі ў Калькуце Аляксей Ідамкін. Ён дадаў, што цела Быданава ўжо крэміравалі.

Павел Антаў быў вядомы ва Уладзіміры як мецэнат, грамадскі дзеяч, ён падтрымліваў дзіцячыя дамы, творчыя калектывы, займаўся прасоўваннем рэгіянальнай школы жывапісу, адзначае мясцовая прэса. Яшчэ ў 2000 годзе Антаў заснаваў мясакамбінат «Уладзімірскі стандарт», на дадзены момант ён быў яго віцэ-прэзідэнтам і захоўваў 5-працэнтны пакет акцый прадпрыемства, адзначае «Медыязона».

Павел Антов. Фото со страницы в vk.com
Павел Антаў. Фота са старонкі ў vk.com

Дэпутатам заканадаўчага сходу Уладзімірскай вобласці ад «Адзінай Расіі» Антаў стаў у 2018 годзе. Тады ж ён задэклараваў свой даход на суму 9,97 млрд рублёў і ўзначаліў рэйтынг самых багатых дэпутатаў і дзяржслужбоўцаў Расіі ад Forbes. Палітык тлумачыў тады, што ў суму даходаў была ўключаная ўся выручка яго ІП. Праз год ён заняў у гэтым рэйтынгу 26-е месца, а потым увогуле выбыў са спісу.

У чэрвені расійскія СМІ «злавілі» Паўла Антава на крытыцы вайны. У яго акаўнце ў Whatsapp з’явілася сторыс пра абстрэл Кіева расійскімі войскамі — тады ракета трапіла ў шматпавярховік, пацярпелі шэсць чалавек, у тым ліку грамадзянка Расіі і яе дачка, а муж жанчыны загінуў. У сторыс дэпутата быў подпіс: «Праўду кажучы, інакш, чым тэрорам, гэта ўсё назваць вельмі складана». Неўзабаве публікацыю выдалілі, Антаў заявіў, што яна была «прыкрым непаразуменнем» і «вынікам тэхнічнай памылкі», а сам ён патрыёт, «прыхільнік прэзідэнта» і шчыра падзяляе мэты «спецыяльнай ваеннай аперацыі».